Сэнсорная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чалавечае вока, элемэнт зрокавай сыстэмы

Сэнсорная сыстэма — частка нэрвовай сыстэмы, якая адказвае за ўспрыманьне. Сэнсорная сыстэма складаецца з рэцэптараў, нэўронных праводзячых шляхоў і адказных за апрацоўку артыманых сыгналаў аддзелаў галаўнога мозга. Найбольш вядомымі такімі сыстэмамі зьяўляюцца зрок, слых, смак і абаняньне. з дапамогай сэнсорнай сыстэмы можна адчуць такія фізычныя ўласьцівасьці, як то тэмпэратура, смак, гук, ціск.

Органы пачуцьцяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Органы пачуцьцяў забясьпечваюць наступныя асноўныя віды адчувальнасьці: зрок, слых, нюх, густ, дакрананьне, раўнавагу і адчуваньне становішча цела ў прасторы.

Дакрананьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дакрананьне

Дакрананьне — успрыманьне формы, памеру, шчыльнасьці, тэмпэратуры розных прадметаў. У сьлізістых скуры ўтрымліваюцца датыкальныя рэцэптары. Больш за ўсё іх на вуснах, кончыку языку, пальцаў, а таксама на далоні. Карыстаючыся дакрананьнем, чалавек можа вызначыць фізычныя ўласьцівасьці прадметаў, як то форма, цьвёрдасьць, мяккасьць, характар ​​паверхні, цяпло ці холад, арыентавацца ў цемры, імгненна рэагаваць на пагрозьлівую небясьпеку.

Нюх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Нюх

Нюх — успрыманьне пахаў розных рэчываў. Вялікая колькасьць нюхальных рэцэптараў зьмяшчаецца ў сьлізьніцы паражніны носу. Ад нюхальных рэцэптараў нэрвовыя імпульсы перадаюцца ў прамежкавы мозаг, затым у лобную долю кары, дзе праходзіць аналіз рэчываў. Паводле паху чалавек адрозьнівае недабраякасную ежу, ўлоўлівае зьяўленьне ў паветры шкодных для ягонага здароўя прымешак.

Смак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Смак

Смак — успрыманьне смакавых асаблівасьцяў рэчываў, якія трапляюць у ротавую паражніну. Рэцэптары смаку разьмешчаны ў смакавых цыбулінах вырастах сьлізьневай абалонкі языку — смочкаў на сьценках глоткі й мяккага нёба. Узбуджэньне ад рэцэптараў перадаецца па валокнах моўнага нэрву ў даўгаваты мозаг, мост, да скроневай косткі, дзе фармуецца ўспрыманьне ў выглядзе розных смакавых адчуваньняў. Густ дапамагае чалавеку вызначыць якасьць ежы, спрыяе вылучэньню стрававальных сокаў і праходжаньня працэсу страваваньня ў цэлым.

Слых[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Слых

Вуха як орган слыху забясьпечвае ўспрыманьне гукавых ваганьняў. Дзякуючы слыху жывыя істоты адрозьніваюць гукі навакольнага асяродзьдзя. Чалавек здольны вызначыць кірунак гуку з крыніцы, што дазваляе яму арыентавацца ў навакольным асяродзьдзі, а таксама вышыню, тэмбр, сілу гуку. Слых зьяўляецца адным з пачуцьцяў чалавека, якія спрыяюць псыхічнаму разьвіцьцю паўнавартаснай асобы. З слыхам зьвязаныя гукавыя, моўныя зносіны. Орган слыху разьмешчаны ў адтуліне слыхавога праходу скроневай косткі чэрапу. Ён складаецца з трох асноўных аддзелаў:

Першыя два ўдзельнічаюць толькі ў правядзеньні гукавых ваганьняў, а трэці аддзел ўтрымлівае гукаўспрымальны й вэстыбюлярны апарат.

Раўнавага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Органы раўнавагі

Функцыя рэгуляцыі становішча цела ў прасторы і раўнавагі забясьпечваецца вэстыбюлярным апаратам, які ўтвараецца рэцэптарамі мяшочкаў і каналаў унутранага вуха. Калі зьмяняецца становішча галавы або чалавек рухаецца, рэцэптары ўзбуджаюцца, узьнікаюць нэрвовыя імпульсы. Яны праходзяць па нэрвовых шляхах ў сярэдні мозаг, мозачак і кару вялікіх паўшар’яў. Дзякуючы аналізатару кантролю раўнавагі і становішча цела забясьпечваецца прамахаджэньне.

Зрок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Зрок

Орган гледжаньня чалавека складаецца з вочнага яблыка і дапаможнага апарату. Вочны яблык разьмешчана ў вачніцах чэрапу. Мае шарападобную форму і складаецца з трох абалонак:

  • вонкавай — шчыльнай бялковай, якая абараняе вочны яблык ад пашкоджаньняў і пранікненьня пабочных целаў звонку, сьпераду яна пераходзіць у празрыстую і пранікальную для сьвятла рагавіцу, да яе прымацоўваюцца цягліцы, які рухаюць вока;
  • сярэдняй — сузінавай густой сеткай, якая забясьпечвае прыток крыві вочных яблыкаў;
  • унутранай — сеткаватай, у ёй знаходзяцца рэцэптары вока — палачкі і колбачкі, дзе пад узьдзеяньньем сьвятла ўзьнікаюць нэрвовыя ўзбуджэньні, якія па глядзельнай нэрве перадаюцца ў глядзельную зону кары галаўнога мозгу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэнсорная сыстэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў