Сэнтымэнталізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэнтымэнталізм (па-француску: sentimentalisme, ад анг. sentimental, франц. sentiment — пачуцьцё) — кірунак у эўрапейскай і амэрыканскай літаратуры і мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст.

« Дамінантай чалавечае прыроды сэнтымэнтылізм абвясьціў пачуцьцё, а ня розум, што адрозьнівала яго ад клясыцызма. Не парываючы з Асьветніцтвам, сэнтымэнталізм застаўся верным ідэалу нарматыўнае асобы, аднак умоваю яе ажыцьцяўленьня палагаў не разумнае пераўладкаваньне сьвету, а вызваленьне і ўдасканальваньне натуральных пачуцьцяў. Герой асьветніцкай літаратуры ў сэнтымэнталізме болей індывідуалізаваны, яго нутраны сьвет узбагачаецца здольнасьцю суперажываць, чуйна адгукацца на тое, што адбываецца вакол. Па паходжаньню (ці па перакананьнях) сэнтымэнталісцкі герой — дэмакрат; багаты нутраны сьвет простага чалавека — адна з асноўных адкрыцьцяў і заваяваньняў сэнтымэнталізма. »