Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сэнт-Джонстан (па-ангельску: St. Johnstone Football Club) ― прафэсійны шатляндзкі футбольны клюб з гораду Пэрт. Нягледзячы на тое, што клюб быў заснаваны ў 1884 годзе, першую гульню футбалісты згулялі толькі ў лютым 1885 году. Хатнія гульні з 1889 году праводзіць на стадыёне «Макдыярмід Парк».
З сэзону 2009―2010 гадоў клюб зноўку прымае ўдзел у розыгрышы шатляндзкай Прэм’ер-Лігі, пасьля таго як сем сэзонаў дагуль каманда праводзіла ў ніжэйшых лігах. Клюб гістарычна дастаткова часта хістаецца па першых двух дывізіёнах, то вылетаючы, то зноўку вяртаючыся ў вышэйшую лігу. З-за гэтага клюб атрымаў мянушку Ё-Ё Клюб. Традыцыйна галоўнымі супернікамі зьяўляюцца два клюбы з Дандзі: «Дандзі» й «Дандзі Юнайтэд». Матчы «Сэнт-Джонстану» з абодвума клюбамі Дандзі маюць назоў ― дэрбі Тайсайду, але асабліва матчы з Дандзі зьяўляюцца больш прынцыповымі.
За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб ніводнага разу не перамагаў у значных спаборніцтвах. Клюб двойчы дабіраўся да фіналу Кубка Лігі Шатляндыі, але двойчы саступаў абодвум клюбам Старой Фірмы. Клюб ніколі не даходзіў да фіналу Кубка Шатляндыі.
Па стане на 14 чэрвеня 2012 году
Сэнт-Джонстан Пэрт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў