Сэнт-Эт’ен (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Сэнт-Эт’ен
AS-Saint-Etienne.png
Поўная назва

Association Sportive

Saint-Étienne Loire
Заснаваны 1901
Горад Сэнт-Эт’ен, Францыя
Стадыён Жафруа Гішар
Умяшчальнасьць: 35 616
Галоўны трэнэр Крыстоф Гальт’е
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2011—2012 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Сэнт-Эт’ен (па-француску: AS Saint-Étienne) — францускі футбольны клюб з гораду Сэнт-Эт’ен. Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе. Прадстаўнік Лігі 1, то бок вышэйшага дывізіёна францускага футбола. Сэнт-Эт’ен праводзіць хатнія матчы на ​​стадыёне імя Жафруа Гішар, які разьмешчаны ў межах горада. Каманда знаходзіцца пад кіраваньнем трэнэра Крыстоф Гальт’е.

«Сэнт-Эт’ен» зьяўляецца, бадай, самым пасьпяховым клюбам у гісторыі францускага футболу, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў і перамогаў розгрышу Кубка Францыі, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх францускіх клюбаў. Галоўным супернікам клюба зьяўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клюбамі мае назоў Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клюб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клюбам.

У клюбе бліскалі такія зоркі міжнароднага футболу, як Эмэ Жаке, Жак Сантыні, Ляран Блян і Мішэль Плятыні, амаль кожны зь якіх прыцягваўся да францускай нацыянальнай зборнай у якасьці гульца ці трэнэра.

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Раньнія гады[рэдагаваць]

Гісторыя «Сэнт-Эт’ена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супэрмаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэньне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Фэдэрацыі футбола Францыі на выкарыстаньне таварных знакаў у назьве камандаў, клюб зьмяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасьля зьліцьця зь іншым мясцовым клюбам «Stade Forézien Universitaire», зьмяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзыдэнтам клюба быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».

У 1930 годзе нацыянальная фэдэрацыя футбола дазволіла клюбам мець прафэсійны статус. У 1933 «зялёныя» таксама атрымалі прафэсійны статус і зьмянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сэнт-Эт’ен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сэзона 1933—1934 гадоў другое месца ў Паўднёвай групе. Клюб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сэзоны, перш чым у сэзоне 1938—1939 гадоў дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатляндзкага спэцыяліста Ўільяма Дакўорта, скончыўшы сэзон на ганаровым чацьвёртым месцы. Аднак разьвіць посьпех не атрымалася з-за пачатку Другой сусьветнай вайны.

Тытулы[рэдагаваць]

Склад[рэдагаваць]

Па стане на 8 студзеня 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Францыі Аб Кюрт Зума 1994
6 Сьцяг Францыі ПА Жэрэмі Клеман 1984
7 Сьцяг Габону Нап П’ер-Эмэрык Абамэянг 1989
8 Сьцяг Аргентыны ПА Аляхандра Алёнса 1982
9 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Макс Градэль 1987
10 Сьцяг Францыі ПА Рэно Каад 1984
10 Сьцяг Францыі ПА Рэно Каад 1984
11 Сьцяг Францыі ПА Яан Маё (ар. «Нансі») 1984
12 Сьцяг Францыі Аб Жан-Паксаль Міньё 1981
13 Сьцяг Францыі Аб Фаўзі Гулям 1991
14 Сьцяг Бразыліі Нап Брандан 1980
15 Сьцяг Даніі Нап Андрэас Ляўдруп (ар. «Норшэлян») 1990
16 Сьцяг Францыі Бр Стэфан Руф’е 1986
17 Сьцяг Францыі Нап Кевін Маі 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Францыі Аб Фаб’ен Лемуан 1987
19 Сьцяг Францыі ПА Жасуа Гілявагі 1990
20 Сьцяг Францыі ПА Жанатан Брысо 1983
21 Сьцяг Францыі ПА Рамэн Амума 1987
22 Сьцяг Сэрбіі Нап Даніель Алексіч 1991
24 Сьцяг Францыі ПА Ляік Пэрын (капітан) 1985
25 Сьцяг Румыніі ПА Бэнэл Ніколіцэ 1985
26 Сьцяг Сэнэгалу Аб Мустафа Баяль Саль 1985
27 Сьцяг Францыі ПА Мат’ё Бадмэр 1982
28 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Ісмаэль Дыяманд 1992
29 Сьцяг Францыі Аб Франсуа Клер 1983
30 Сьцяг Францыі Бр Жэсі Мулен 1986
40 Сьцяг Сэнэгалу Бр Абдуляе Кулібалі 1988

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]