Сэн-Мартэн
| Сэн-Мартэн Collectivité de Saint-Martin |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||
| Афіцыйная мова | француская | ||
| Сталіца | Марыго | ||
| Найбуйнейшы горад | Марыго | ||
| Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Нікаля Сарказі Дамінік Лакрос |
||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
- месца ў сьвеце 53 км² - |
||
| Насельніцтва • агульнае (2005) |
- месца ў сьвеце 33 102 |
||
| СУП • агульны (-) • на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - |
||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||
| Часавы пас • улетку |
AST (UTC-4) - (UTC-4) |
||
| Аўтамабільны знак | - | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | mf | ||
Сэн-Мартэ́н — залежная ад Францыі тэрыторыя, якая знаходзіцца на паўночнай частцы выспы Сэн-Мартэн, у архіпэлягу Малыя Антылы. Сталіцай Сэн-Мартэна зьяўляецца горад Марыго.
Адміністрацыйная адзінка Сэн-Мартэн была ўтвораная 22 лютага 2007 году, а да гэтага зьяўлялася часткай Гвадэлупы. Як частка Гвадэлупы, якая зьяўляецца заморскім дэпартамэнтам Францыі, Сэн-Мартэн уваходзіў у склад Эўрапейскага Зьвязу.
Адміністрацыйны падзел Сэн-Мартэну складаецца з аднаго раёна (commune de Saint-Martin), які, у часы ўваходжаньня ў склад Гвадэлупы, уваходзіў у склад акругі Сэн-Мартэн і Сан-Бартэльмі (Arrondissement de Saint-Martin-Saint-Barthélemy).
На рэфэрэндуме, які адбыўся ў 2003 годзе, 76% насельніцтва выказаліся за выхад са складу Гвадэлупы і ўтварэньне асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Паводле дэклярацыі прынятай францускім парлямэнтам 7 лютага 2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007, Сэн-Мартэн стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, як і Сэн-Бартэльмі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сэн-Мартэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў