Сэрбскі кірылічны альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кірылічныя
альфабэты
Cyrillic letter Tshe.svg
Славянскія:
Беларускі
Баўгарскі
Сэрбскі
Македонскі
Расейскі
Украінскі
Неславянскія:
Казаскі
Кыргыскі
Малдоўскі
Мангольскі
Таджыцкі
Гістарычныя:
Стараславянская азбука
Румынская кірыліца
* Пазначаныя толькі афіцыйныя
альфабэты дзяржаваў.

Вукавіца (названая паводле імя стваральніка, Вука Караджыча), альбо сэрбская кірыліца, якую ў Сэрбіі называюць проста «азбука» — кірылічны альфабэт для сэрбскахарвацкіх моваў, створаны ў пачатку XIX стагодзьдзя, які з тых часоў не зьмяняўся. Выкарыстоўваецца пераважна ў Сэрбіі, Чарнагорыі і радзей у Босьніі і Герцагавіне. У параўнаньні зь беларускім альфабэтам у вукавіцы адсутнічаюць Ёё, Йй, Ўў, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя, але выкарыстоўваюцца 6 іншых літараў Јј, Ћћ, Ђђ, Њњ, Љљ і Џџ. Кожная літара, прынамсі фанэматычна, абзначае, адпаведна, толькі адзін гук. Альфабэт мае лацінскі адпаведнік — Гаевіца.

А а Б б В в Г г Д д Ђ ђ Е е
Ж ж З з И и Ј ј К к Л л Љ љ
М м Н н Њ њ О о П п Р р С с Т т
Ћ ћ У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Џ џ Ш ш

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]