Сэрбія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Република Србија Republika Srbija |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Само слога срба спасе | |||||
| Афіцыйная мова | сэрбская | ||||
| Сталіца | Бялград | ||||
| Найбуйнейшы горад | Бялград | ||||
| Урад | рэспубліка Барыс Тадзіч Мірка Цветкавіч |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
113-е месца ў сьвеце 88,361 км² 0,13 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2002) - Шчыльнасьць |
83-е месца ў сьвеце 9,396,411 106/км² |
||||
| СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
77 месца ў сьвеце $47,77 мільярдаў $5,348 |
||||
| Валюта | Дынар (RSD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць - заснаваньне Каралеўства Сербскага, Харвацкага ды Славенскага |
- 1 сьнежня 1918 | ||||
| Дзяржаўны гімн | «"Боже правде"» | ||||
| Аўтамабільны знак | yu | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .rs | ||||
| Тэлефонны код | +381 | ||||
| - | |||||
Сэрбія (па-сэрбску: Република Србија: (на кірыліцы); Republika Srbija (на лацінцы) — кантынентальная дзяржава, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Эўропе (на Балканскай паўвысьпе) і ў цэнтральнай Эўропе (Панонскай нізіне).
У складзе Рэспублікі Сэрбіі вылучаюцца наступныя вобласьці: уласна Сэрбія, аўтаномны край Ваяводзіна і аўтаномны край Косава. Да чэрвеня 2006 году краіна была часткай канфедэрацыйнага дзяржаўнага зьвяза Сэрбіі і Чарнагорыі, які называўся раней Югаславіяй (СРЮ). 17 лютага 2008 году Косава абвесьціла сябе незалежнай рэспублікай, праз два дні парлямэнт Сэрбіі абвесьціў дэклярацыю аб незалежнасьці Косава несапраўднай.
На поўначы Сэрбія мяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй і Баўгарыяй, на поўдні з Рэспублікай Македоніяй і Альбаніяй, а на захадзе з Чарнагорыяй, Харватыяй і Босьніяй (Рэспублікай Сэрбскай).
Сталіца Сэрбіі — Бялград, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр краіны. У ім жыве каля 2 мільёнаў чалавек.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1991—1992 калі Славенія, Харватыя, Босьнія і Герцагавіна, Македонія выйшлі з складу СФРЮ, Сэрбія і Чарнагорыя захавалі федэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 абвесьцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносінаў 4 лютага 2003 году абвешчана новая дзяржаўная супольнасьць Сэрбія і Чарнагорыя, якая стала пераемніцай СРЮ. Пасьля правядзеньня ў Чарнагорыі 21 траўня 2006 рэфэрэндуму па пытаньні аб яе дзяржаўнай самастойнасьці Народная Скупшчына Рэспублікі Сэрбіі 5 чэрвеня 2006 года пацьвердзіла, што паводле Дэклярацыі аб незалежнасьці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасьці Сэрбіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сэрбія зьяўляецца правапераемніцай Сэрбіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.
[рэдагаваць] Кроніка гісторыі
- Сэрбская дзяржаўнасьць існуе з IX стагоддзя.
- З 1217 каралеўства, з 1346 царства Стэфана Душана.
- 1389 — Косаўская бітва: разгром сэрбскага рушэньня туркамі.
- З 1459 да 1878 — частка Асманскай Імпэрыі.
- 1815 — аўтаномія Сэрбіі ў складзе Асманскай Імпэрыі.
- 1878 — незалежнасьць Сэрбіі.
- З 1918 да 1992 — частка Вялікай Югаславіі (аснова Каралеўства Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў, Каралеўства Югаславіі, саюзная рэспубліка-чалец Федэрацыйнай Народнай Рэспублікі Югаславія, Сацыялістычнай Федэрацыйнай Рэспублікі Югаславія).
- 1991 — Распад Югаславіі.
- З 1992 па 2003 — саюзная рэспубліка-чалец фэдэрацыйнай Малой Югаславіі (Саюзная Рэспубліка Югаславія).
- 1999 — канфлікт у Косава, пачатак бамбаваньняў НАТО.
- З 2003 па 2006 — саюзная рэспубліка-чалец канфедэрацыйнага зьвязу Сэрбія і Чарнагорыя (Дзяржаўны Зьвяз Сэрбіі і Чарнагорыі).
- чэрвень 2006 — выхад Чарнагорыі з канфэдэрацыйнага Дзяржаўнага Зьвяза Сэрбіі і Чарнагорыі.
- 17 лютага 2008 — спроба аднабаковага аддзяленьня Косава.
[рэдагаваць] Палітыка
У верасьні 1990 была прынятая новая сэрбская канстытуцыя, якая заснавала аднапалатны парлямэнт — Скупшчыну (250 месцаў), дэпутаты якой абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Ачольнік Рэспублікі Сэрбіі — прэзідэнт, абіраецца на пяцігадовы тэрмін на ўсеагульных прамых выбарах. Вышэйшы орган выканаўчай улады — рада міністраў на чале з старшынём, які абіраецца парлямэнтам зь ліку прапанаваных прэзыдэнтам кандыдатураў. Старшыня фармуе ўрад, якое сьцвярджаецца парлямэнтам.
28-29 кастрычніка 2006 на рэфэрэндуме была прынятая новая Канстытуцыя Сэрбіі, якая замяніла асноўны закон 1990 году. 21 студзеня 2007 адбыліся выбары ў парлямэнт краіны (250 дэпутатаў). Перамогшая на выбарах нацыяналістычная Сэрбская радыкальная партыя (81 месца), разам з былой кіруючай Сацыялістычнай партыяй — у апазыцыі. Урад фармуюць лібэральныя партыі, што атрымалі больш 50% месцаў у парлямэнце — партыя прэзыдэнта Б. Тадзіча, партыя прэм’ер-міністра Ў. Каштуніцы і рух «G-17» міністра фінансаў краіны М. Дынкіча.
[рэдагаваць] Палітычныя партыі
- Сэрбская радыкальная партыя, нацыяналістычная
- Дэмакратычная партыя, лібэральная
- Дэмакратычная партыя Сэрбіі, ліберальная, умерана-нацыяналістычная
- Г-17, лібэральная
- Сацыялістычная партыя Сэрбіі, Сацыялістычная-нацыяналістычная
- Лібэральна-дэмакратычная партыя, лібэральная
| Партыя | Кіраўнік партыі | Месцаў у парлямэнце |
|---|---|---|
| Сэрбская радыкальная партыя | Воіслаў Шэшэль | 81 |
| Дэмакратычная партыя | Барыс Тадзіч | 65 |
| Дэмакратычная партыя Сэрбіі | Воіслаў Каштуніца | 46 |
| Г-17 | Младжан Дынкіч | 19 |
| Сацыялістычная партыя Сэрбіі | Івіца Дачыч | 16 |
| Ліберальна-дэмакратычная партыя | Чэдомір Ёванавіч | 12 |
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
У складзе Сэрбіі дзьве аўтаномных акругі:
- Аўтаномны край Ваяводзіна, сталіца Новы Сад
- Аўтаномны край Косава і Мятохія, сталіца Прышціна
Зацемка: частка тэрыторыі Сербіі, якая знаходзіцца за межамі дзьвюх аўтаномных акругаў, завецца Цэнтральная Сэрбія і не ўяўляе сабой адміністрацыйную адзінку, знаходзячыся ў прамым падпарадкаваньні рэспубліканскіх уладаў.
Побач з тым, тэрыторыя Сэрбіі падзеленая на 29 акругаў і тэрыторыю м.Бялграда. На тэрыторыі аўтаномнага краю Ваяводзіна знаходзіцца 7 акругаў.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва — 7,82 млн чалавек (у 2008 (у 1991 — 9,79 млн чалавек) у тым ліку ва ўласна Сэрбіі — 5,82 млн, у Ваяводзіне — 2 млн.
Сталіца Сэрбіі — Бялград (насельніцтва, разам з прадмесьцямі — 1482 тыс. чалавек у 2000, без прадмесьцяў — 936,2 тыс. у 1981). Іншыя буйныя месты Сэрбіі: Ніш, Крагуевац, Лесковац, Чачак. Найбуйнейшыя гарады Ваяводзіны — Нові-Сад, Субоціца, Зрэнянін. Такія гарады, як Нові-Сад, разьмешчаныя ў гістарычнай правінцыі Банат.
У 1999 мела месца буйная хваля эміграцыі альбанцаў з Косова (якія зрэшты неўзабаве пасьля таго вярнуліся), а ў 2000—2001 — эміграцыя косаўскіх сэрбаў.
У складзе насельніцтва пераважаюць сэрбы (62%) і альбанцы (17%). У Сэрбіі пражываюць таксама чарнагорцы (5%), вугорцы (3%) і шэраг нацыянальных меншасьцяў. Да пачатку ваенных дзеяньняў у 1999 годзе сэрбы складалі 85% насельніцтва ўласна Сэрбіі, 54% у Ваяводзіне і 13% у Косаве; вугорцы і харваты — шматлікія меншасьці ў Ваяводзіне. Рэлігія (па попісе насельніцтва 2002 г., бяз Косава): праваслаўных — 6371584 чал. (85,0% насельніцтва), каталікоў — 410976 чал. (5,5% насельніцтва), мусульманаў — 239658 чал. (3,2%), пратэстантаў — 80837 чал. (1,1% насельніцтва).
[рэдагаваць] Культура
Вялікая частка вернікаў — праваслаўныя (95%), таксама пражываюць вялікія грамады мусульман (5%), каталікоў (4%) і прадстаўнікоў іншых канфэсіяў.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Коммерсант, № 12, 2007, з.7
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Інфармацыя пра Сэрбію паводле Цэнтральнай Разьведвальнай Службы ЗША(анг.)
- serbija.info — Інфармацыйны партал, прысьвчаны Сэрбіі(рас.)
- RTS — Тэлерадыёкампанія Сэрбіі(сэрб.)
- Газэта «Палітыка»(сэрб.)
- партал тэлерадыёкампаніі Б92(сэрб.)
Сэрбія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
| Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльґія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэґія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партуґалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турцыя¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія | ||
| Непрызнаныя: | Абхазія · Косава · Нагорна Карабаская Рэспубліка · Паўднёвая Асэтыя · Паўночны Кіпр · Прыднястроўе · Сілэнд | |
| Залежныя тэрыторыі: | Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Ян Маен · Джэрсі · Шпіцбэрген · Фарэрскія выспы | |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||