Сэрвіюс Туліюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэрвіюс Туліюс
Servius Tullius by Frans Huys.jpg
Выява XVI стагодзьдзя
Vexilloid of the Roman Empire.svg 6-ы цар Старажытнага Рыма
Папярэднік Люцыюс Тарквініюс Прыск
Наступнік Люцыюс Тарквініюс Ганарысты
Асабістыя зьвесткі
Жонкі Тарквінія Прымэра
Маці Акрэсія

Сэрвіюс Туліюс (па-лацінску: Servius Tullius) — паводле паданьня 6-ы цар Старажытнага Рыма, сын Акрэсіі, нявольніцы царыцы Танаквіль. Стаў царом, дзякуючы намаганьням царыцы Танаквіль. Сэрвіюсу Туліюсу прыпісваюцца ажыцьцяўленьне дзяржаўнай рэформы, заснаваньне храму Дыяны на Авэнтынскім пагорку, а таксама заснаваньне іншых храмаў. Лічыцца першай вядомай ахвярай дарожнага здарэньня — ён быў наўмысна пераеханы калясьніцай сваёй малодшай дачкой[1].

Імпэратар Кляўдыюс, які яшчэ ведаў старую этрускую літаратуру, цьвердзіў, што сапраўдным імём Сэрвіюса Туліюса, да самага займаньня трону, было этрускае імя Мастарна, і што Сэрвіюс быў этрускам. Вядомая выява нейкага Мастарны на фрэсцы ў «маўзалеі Франсўа» ў Вульчы, калі той вызваляе з палону свайго сябра Цэліюса Вібэна. Падобную гісторыю пераказваў і Кляўдыюс, таму імаверна, што яна была вядомая й ў III стагодзьдзі да н. э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі зьяўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі.

Папярэднік
Люцыюс Тарквініюс Прыск
Цар Рыма
578 да н. э.535 да н. э.
Наступнік
Люцыюс Тарквініюс Ганарысты

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Livy «Ab urbe condita» 1.48

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэрвіюс Туліюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў