Сэрхіё Бускетс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэрхіё Бускетс
Сэрхіё Бускетс
Sergi Busquets i Burgos
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 ліпеня 1988 (26 гадоў)
Сабадэль, Гішпанія
Рост 189 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007— Барсэлёна 116 (3)
Зборныя
2008— Гішпанія 45 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
15 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
1 ліпеня 2012.

Сэрхіё Бускетс Бургас (па-каталянску: Sergi Busquets i Burgos; 16 ліпеня 1988, Сабадэль, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюба «Барсэлёна» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барсэлёны» ў 1990-я гады[1]. Сэрхіё быў параўнальна малавядомым гульцом, калі ён далучыўся да першага складу «Барсэлёны» ў ліпені 2008 года, але ў канчатковым рахунку праз адносна кароткі пэрыяд часу, здолей стаць ня толькі выключным гульцом клюбу, але й важным гульцом нацыянальнай зборнай менш за год пасьля прафэсійнага дэбюта ў клюбе.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў за галоўную каманду «Барсэлёны» 13 верасьня 2008 года ў матчы супраць сантандэрскага «Расінга». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 года ў Лізе чэмпіёнаў «Барсэлёна» гуляла супраць швайцарскага «Базэля», дзе Сэрхіё забіў свой ​​першы мяч за «Барсэлёну», той матч «Барсэлёна» перамагла зь лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзэрвовым складам супраць данецкага «Шахтара», Сэрхіё тады забіў свой ​​другі мяч за цяперашні клюб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 году Бускетс забіў першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі ў браму «Атлетыка» зь Більбао.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 красавіка правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Гішпаніі, замяніўшы ў другім тайме Давыда Сыльву ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 2:1.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Гішпанія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэрхіё Бускетссховішча мультымэдыйных матэрыялаў