Сэрхіё Рамас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэрхіё Рамас
Сэрхіё Рамас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 1986 (28 гадоў)
Камас, Гішпанія
Рост 184 см
Вага 81 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 4
Моладзевыя клюбы
1996—2003 Сэвільля
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2005
2005—
Атлетыка Сэвільля
Сэвільля
Рэал Мадрыд
26 (2)
39 (2)
278 (33)
Зборныя
2005— Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія 115 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
2 сакавіка 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
20 лістапада 2013.

Сэрхіё Рамас Гарсія (па-гішпанску: Sergio Ramos García; нарадзіўся 30 сакавіка 1986 году, Камас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст клюба «Рэал Мадрыд» і зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі правага ці цэнтральнага абаронцы, зьяўляецца дзейным віцэ-капітанам «Рэалу».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэвільля»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўзросьце 14 гадоў Сэрхіё прыбыў на прагляд у «Сэвільлю», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клюба. У сэзоне 2002—2003 гадоў правёў адзін матч за рэзэрвовую каманду «Сэвільлі» у другім дывізіёне чэмпіянату Гішпаніі. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рамас стаў гульцом асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.

У пачатку 2004 году тагачасны галоўны трэнэр «Сэвільлі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 году Рамас дэбютаваў у Прымэры ў матчы супраць «Дэпартыва Ля-Каруньня» (0:1). Улетку таго ж году Сэрхіё стаў чэмпіёнам Эўропы ў складзе юнацкай зборнай Гішпаніі для гульцоў не старэйшых за 19 гадоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў Сэрхіё правёў у Ля-Лязе 31 матч і забіў 2 мяча, таксама ён гуляў у Кубку УЭФА, у прыватнасьці сустракаўся зь пецярбурскім «Зэнітам». У канцы сэзону Сэрхіё быў прызнаны гульцом-адкрыцьцём чэмпіянату.

26 сакавіка 2005 году Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітаю (3:0) ва ўзросьце 18 гадоў. Сэрхіё стаў першым футбалістам з 1941 году, які гуляў за зборную Гішпаніі ў такім юным узросьце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акуньня. Праз некаторы час Сэрхіё трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Люіса Арагонэса.

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летам 2005 году мадрыдзкі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёны эўра. «Барсэлёна» й «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць гульца ў сваім складзе. Ледзь менш, чым праз год пасьля ЧС-2006, Сэрхіё набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэала» чэмпіёнам Гішпаніі. У адборачным турніры Эўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 голы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Рэал

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Гішпанія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэрхіё Рамассховішча мультымэдыйных матэрыялаў