Сэрцава-лёгачная рэанімацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Практыкаваньне СЛР на манэкене

Сэрцава-лёгачная рэанімацыя (СЛР) — сыстэма мерапрыемстваў, накіраваных на аднаўленьне жыцьцядзейнасьці арганізма і вывядзеньне яго з стану клінічнай сьмерці. Уключае ў сябе штучную вэнтыляцыю лёгкіх (штучнае дыханьне) і непрамы масаж сэрца. Рашэньне аб пачатку СЛР прымаецца пры адсутнасьці рэакцыі на раздражняльнікі і адсутнасьці бачнага дыханьня на працягу 10 сэкунд.