Сэю
Сэ́ю (声優; скарочанае па-японску: 声の俳優 — Сэ́йна Ою — «галасавы актор») — у Японіі — прафэсійны актор агучаньня. Талент сэю патрэбны паўсюль, дзе патрэбна «граць голасам» — праца на радыё, тэлевізіі, пры дубляжы іншамоўных фільмаў, агучваньні кампутарных і відэа-гульняў, а таксама анімэ.
У адрозьненьні ад іншых краін, у Японіі агучаньнем ды дубляжом займаюцца не няўдалыя драматычныя акторы, учорашнія студэнты тэатральных ВНУ ці артысты-пенсіянэры. Сэю — асобная прафэсія дзеля валоданьня якой трэба веды па драматычным мастацтве, сьпеве і незвычайная гібкасьць голасу, каб мець магчымасьць размаўляць рознымі галасамі. Таму, амаль ніколі, не ўдаецца добра дубляваць анімэ на іншыя мовы.
Зьмест |
1920-я (радыё) [рэдагаваць]
Гісторыя ўзьнікненьня Сэю пачынаецца з радыё. У 1925 годзе ў першыню ў Японіі пачала працаваць першая радыёстанцыя Такійская Вяшчальная Кампанія (цяпер мае назву Ніпан Госа К’ёка́і — 日本放送協会 — Японская Тэлерадыё Карпарацыя — (скар. NHK)). Для разыграньня драматычных пастановак былі запрошаныя 12 студэнтаў-актораў, якіх пачалі называць Радзіо Якуся — ラジオ役者 — Радыё Артыст, яны ж у першыню й пачалі называць сябе "Сэю", але доўгі час дадзеная назва не атрымлівала агульнага карыстаньня, а шмат хто блытаў маладых актораў з працаўнікамі сеткі супэрмаркетаў з падобнай на слых назвай.
Наступным крокам да папулярнасьці, было адкрыцьцё NHK ў 1941 годзе, сапраўднае школы для падрыхтоўкі актораў радыё-драмы Токё Цюо Госа К’ёку Сэндзоку Ґэкіда́н Гаю Ясэй Сё — 東京中央放送局専属劇団俳優養成所 — Агенцыя Такійскага Цэнтральнага Вяшчацельнага Каналу па падрыхтоўцы Актораў. Праз год новая трупа выпусьціла сваю першую пастаноўку і слова «сэю» другі раз узьнікла на даляглядзе японскіх жыхароў і толькі тады пайшло ў народ.
Пасьля зьяўленьня ў Японіі тэлевізійнага вяшчаньня частка сэю сыйшла для агучваньня рэклямных ролікаў і мультфільмаў, але шчэ доўгі час найбольш папулярнымі былі менавіта радыё-сэю.
1950-я (дубляж) [рэдагаваць]
Хутка японская тэлевізія значна расшырыла час вяшчаньня і японскіх фільмаў дзеля запаўненьня этэру перастала хапаць. NHK вырашыла трансляваць іншамоўныя фільмы. Першапачаткова замежныя фільмы йшлі на мове арыгіналу з японскімі субтытрамі, але з цягам часу тэлевізійнае кіраўніцтва вырашыла іх дубліяваць. Тут і ўзьнікла сур’ёзная праблема. З-за праблем з ганарарамі прафісійныя кіна й тэлевізійныя акторы адмовіліся займацца дубляжом, таму дзеля агучаньня прыйшлося ледзьве не набіраць людзей з вуліцы. Сярод японскіх дублёраў апынуліся радыё-сэю, вулічнымі камедыянтамі, апавядальнікамі ракуґа й г.д. Менавіта зь іх хутка й ўзьнік г. з. Такійскі Кааператыў Актораў — 東京俳優生活協同組合 — Токё Гаю Сэйка́цу Кёда Кума́і, ці па простаму Га́йк’ё — 俳協.
У 1955 г. выйшаў першы дубліяваны мультфільм (адзін з эпізодаў «Супэрмэна»), а дзесь праз колькі месяцаў першы дубліяваны фільм («Cowboy G-Men»), якія дубліяваліся на жыва непасрэдна ў тэлестудыі. 8 красавіка 1956 першы фільм дзе дубляж быў ужо ў запісу («Прыгоды Тэлевізійнага Хлопчыка»). У 1960-я гады дубляж і адпаведна зь ім папулярнасьць сэю перажыла свой першы бум.
1970 (анімэ) [рэдагаваць]
Чарговым і дастаткова вялікім крокам да папулярнасьці была папулярызацыя анімэ. Гэта здарылася пасьля выхаду ў кастрычніку 1974 году зьверхпапулярнага анімэ-серыялу «Касьмічны човен Яматы» (宇宙戦艦ヤマト — Уцю́ Сэнка́н Яма́та). За кароткі час японскае анімацыя і ўсё што зь ёй было зьвязана атрымала незвычайную папулярнасьць спачатку на радзіме, а потым і за мяжой. Японскіх рэжысэраў і мастакоў пачалі запрашаць на працу ў ЗША і Эўропу, не абмінула гэтая хваля й сэю. Іх пачалі запрашаць у якасьці гасьцей на радыё і тэлевізію, яны пачалі складаць музычныя гурты і запісваць сольныя альбомы.
Таксама пачалі выходзіць у сьвет прафэсійныя і фанацкія часопісы дзеля сэю і аб іх працы. А ў шмат якіх часопісах пачалі рабіць так званыя «Куткі Сэю», дзе распавядалася аб іх біяграфіі, цікавыя выпадкі зь іх жыцьця і шматлікія плёткі.
Дзеля шэрагу хлопцаў і дзяўчат раптам пажадаўшых засвоіць прафэсію сэю пачалі масава ладзіцца «Школы Сэю».
Цяперашні час [рэдагаваць]
Каб пазьбегнуць дадатковых грашовых стратаў вытворцы анімэ-серыялаў і OAV, дзеля стварэньня музычных нумароў на застаўках пачынаюць выкарыстоўваць не прафісійных сьпевакоў, а агучваючых анімэ сэю. Дзеля гэтага нават ствараюцца музычныя гурты, якія існуюць увесь час пакуль серыял ідзе ў пракаце, а некаторыя нават працягваць сваё існаваньне і пасьля.
Таксама некаторыя падобныя гурты, ці Сэю-Юніты — 声優ユニット ствараюцца пачынаючымі сэю, дзеля свайго рэклямаваньня, бо даволі малы адсотак выпускнікоў Школ сэю атрымоўваюць працу, а тыя хто атрымоўваюць не спачываюць на зорным ложку, а носяцца з адной працы на іншую, бо атрымліваюць толькі ганарар, а не адсотак з пракату й продажу.
У апошнія часы таксама пачалася тэндэнцыя запрашэньня ў якасьці сэю папулярных музыкаў. Часьцей гэта робяць вытворцы поўнамэтражных анімэ, напрыклад Гаяо Міядзакі і яго кампанія «Джыблі» — ジブリ