Сяброўства (нафтаправод)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропы

Сяброўства — найбуйнейшая ў сьвеце сыстэма магістральных нафтаправодаў. Пабудаваная ў 1960-я прадпрыемствам Ленгазспэцбуд для транспартоўкі нафты з Волгаўральскай нафтагазаноснай правінцыі ў краіны народнай дэмакратыі Ўсходняй Эўропы.

Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўску праз Самару, Бранск да Мазыра, затым разгалiноўваецца на 2 участку: паўночны (па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Латвіі і Летувы) і паўднёвы (па тэрыторыі Ўкраіны, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны).

У сыстэму ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцый, 38 прамежкавых помпавых станцый, рэзэрвуарныя паркі якіх месьцяць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны «далёкага замежжа» штогод экспартуецца 66,5 млн тон, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.

Расейскі адрэзак трубаправода эксплюатуецца кампаніяй «Транснафта»; славацкі — кампаніяй Transpetrol.

Зьмест

[рэдагаваць] Зачыненьне прыбалтыйскага напрамку

У ліпені 2006 году на ўчастках УнечаПолацак-1 і 2 у Бранскай вобласьці адбылася аварыя. У выніку абсьледаваньні аварыйнага ўчастку трубы было вырашанае зьнізіць ціск з 4 да 0,7 МПа і цалкам спыніць прапампоўку па паўночным напрамку «Сяброўства». [1]

Існуе меркаваньне, што сапраўдным чыньнікам прыпынку паўночнай галінкі зьяўляецца продаж урадам Летувы НПЗ Mažeikių nafta польскай PKN Orlen. У выніку аварыі, нафта на Mažeikių nafta дастаўляецца танкерамі з порту Прыморск. [2]

У сувязі з плянамі будаўніцтва БТС-II, якая дазваляе абыйсьці аварыйны ўчастак, паўночная галінка хутчэй за ўсё ніколі ня будзе выкарыстоўвацца, ва ўсякім разе як частка «Сяброўства». У той жа час, існуюць 2 праекту па выкарыстаньні галінкі:

  1. у якасьці працягу нафтаправода Адэса-Брады для экспарту нафты праз балтыйскія парты;
  2. у рэвэрсным рэжыме для паставак нафты ў Беларусь праз тэрміналы Бутынге і Вэнтспілс.

14 траўня 2008 году віцэ-прэм'ер урада Расеі па прамысловасьці Ігар Сечын пракамэнтаваў просьбу летувіскага ўрада аб аднаўленьні паставак нафты з Расеі на НПЗ наступным чынам: «Якія да нас могуць быць патрабаваньні і прэтэнзіі? Чаму мы павінны аддаваць нашы рэсурсы?»[3].

[рэдагаваць] Цікавыя факты

У Ліпецкай вобласьці ёсьць пасёлак Сяброўства, насельніцтва якога складаюць былыя будаўнікі нафтаправода[Няма крыніцы інфармацыі].

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ РБК Daily. «Сяброўства» скончылася
  2. ^ Расея можа хутка пабудаваць трубу ў абыход Беларусі і адмовіцца ад паставак нафты ў Летуву (рас.)
  3. ^ Анна Николаева, Алексей Баусин, Надежда Иваницкая. Сечин заговорил // Ведомости, № 87 (2109), 15 мая 2008


Асабістыя прылады