Сядзячы Бык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сядзячы Бык

Сядзячы Бык (на мовах сіў: Tatanka Iyotake, альбо Tatanka Iyotanka, альбо Ta-Tanka I-Yotank) (каля 1831 — 15 сьнежня 1890) — шаман, лідэр індзейцаў ханкпапа (адна зь сямі галінаў лакота, індзейскага племені з групы сіў), натхняльнік бітвы пры Малым Бігхарне 25 чэрвеня 1876, у якой 1200 індзейцаў сіў і чыенэ разьбілі войскі амэрыканскіх уладаў. Гэтая бітва лічыцца адной з найзначнейшых перамогаў індзейцаў.

Пасьля доўгі час хаваўся разам з племенем на тэрыторыі Канады. 20 ліпеня 1881 здаўся амэрыканскім уладам. Яму абвясьцілі амністыю. Пэўны час выступаў з Шоў Дзікага Захаду Біла Коды. Калі яго прасілі зьвярнуцца да глядачоў, ён праклінаў іх на роднай мове.

У 1890 улады загадалі арыштаваць яго па падазрэньні ў здрадзе. У бойцы пры арышце Сядзячы Бык і ягоны сын загінулі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзячы Быксховішча мультымэдыйных матэрыялаў