Сямён Шапіра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сямён Шапіра
Старшыня Менскага аблвыканкаму
14 лістапада 2013 — 25 траўня 2017
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Барыс Батура
Старшыня выканаўчага камітэту Гарадзенскай вобласьці
20 траўня 2010 — 14 лістапада 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Іван Жук
Наступнік: Уладзімер Краўцоў
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
18 красавіка 2008 — 20 траўня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Леанід Русак
Наступнік: Міхаіл Русы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 чэрвеня 1961(1961-06-17) (62 гады)
Бацька: Барыс Міронавіч Шапіра
Адукацыя: Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1983)
Узнагароды:
юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Сямё́н Бары́савіч Шапі́ра (нар. 17 чэрвеня 1961, вёска Рачэнь, Любанскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — эканаміст. Чалец-карэспандэнт Беларускай інжынэрнай акадэміі (1997), доктар эканамічных навук (1999), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў (2000).

Нарадзіўся ў сям’і Барыса Міронавіча Шапіры, які ў той час настаўнічаў, а з 1963 г. узначаліў калгас ў Любанскім раёне. У 1983 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам саўгасу «Камсамолец» у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, старшынём СКП «Маяк» ў Койданаўскім раёне. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў сярэдзіне 1990-х[1]. У 1998—1999 гадох займаў пасаду дырэктара Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу[2], у якім прайшоў падрыхтоўку ў асьпірантуры й дактарантуры ды абараніў спачатку кандыдацкую, затым доктарскую дысэртацыі. З 1999 г. начальнік Галоўнага ўпраўленьня эканомікі, з 2002 г. дырэктар Дэпартамэнта эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 2004 г. узначаліў Агракамбінат «Дзяржынскі». З 18 красавіка 2008 г. міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. З 20 траўня 2010 г. па 14 лістапада 2013 г. старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Рэспублікі Беларусь[3].

14 лістапада 2013 году прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму[4]. 24 траўня 2017 году вызвалены з пасады ў сувязі зь пераходам на іншую працу[5]. За некалькі дзён да гэтага ён быў прызначаны старшынём Беларускай фэдэрацыі хакею.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сямён Шапіра Кіраваньне ў аграпрамысловым комплексе пры рынкавых дачыненьнях = па-расейску: Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. — Менск: Беларускі навукова-дасьледчы інстытут эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу, 1998. — 192 с.
  • Сямён Шапіра Асновы кіраваньня аграрным сэктарам ва ўмовах рынку: тэорыя, мэтадалёгія і практычныя рэкамэндацыі = па-расейску: Основы управления аграрным сектором в условиях рынка : теория, методология и практические рекомендации. — Менск: БелНДІЭІ АПК, 1999. — 193 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сямён Печанко. Апошні артыкул міністра. // Наша Ніва [16] 24 красавіка 2008
  2. ^ Сашка Верацейчык (20 траўня 2010) Прызначаны новы старшыня Гарадзенскага аблвыканкама. Штотыднёвік «Твой Стыль». Праверана 4 лістапада 2012 г.
  3. ^ Шапіра Сямён Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2003. — Т. 17. — С. 373. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  4. ^ Шапіра прызначаны старшынём Мінскага аблвыканкама, кіраваць Гродзеншчынай пастаўлены магілёвец Краўцоў. Наша Ніва (14.11.2013). Праверана 14 лістапада 2013 г.
  5. ^ Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Мінаблвыканкама, Наша Ніва, 25-05-2017

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя выявы
Сямён Шапіра 25 сакавіка 2011 году на прэс-нарадзе ў Лідзе
(Фота Яраслава Ванюкевіча, Зьвязда)
http://www.zviazda.by/a2ttachments/76469/25-25.jpg