Сямён Шарэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сямён Георгіевіч Шарэцкі
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Паводле Канстытуцыі 1994 году
21 ліпеня 1999 — ?
Папярэднік: Аляксандар Лукашэнка
Belarus coa.png 3-ці Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
студзень 1996 — 2000
Папярэднік: Мечыслаў Грыб
Наступнік: пасада скасаваная
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 23 верасьня 1936 (77 гадоў)
Лаўрушава, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Нацыянальнасьць: Нацыянальны сьцяг Беларусі беларус
Партыя: Q396177

Сямё́н Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нарадзіўся 23 верасьня 1936, в. Лаўрушава Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, трэці старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970).

Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафэсар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), чалец-карэспандэнт Расейскай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэмік Украінскай акадэміі аграрных навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгій.

Працоўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў намесьнікам старшыні (з 1959), старшынёй калгасу «Зорка» (з 1963), старэйшым выкладчыкам (19701976), загадчыкам катэдрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці» ў ВПШ (з 1976), старшынёй калгасу «Чырвоны Сьцяг» Валожынскага раёну Менскай вобласьці (19841993).

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 саветнік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі1994).

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь1995).

З студзеня па лістапад 1996 Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, якія не прызналі вынікаў рэфэрэндуму 24 лістапада 1996 г. працягвалі дзейнасьць у выгнаньні.

21 ліпеня 1999 дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, прыхільнікі Канстытуцыі рэдакцыі 1994 году, прызначылі Шарэцкага в.а. прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільні, лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.

Цяпер жыве ў ЗША.