Сяргей Каваленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Каваленка
Сяргей Аляксандравіч Каваленка
Род дзейнасьці Палітычны дзяяч.

Нацяналіст

Дата нараджэньня 16 студзеня 1975 (49 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак палітычны актывіст, будаўнік
Бацька Аляксандар Васільевіч
Маці Лідзія Ўладзімераўна
Жонка Алена
Дзеці сын Валянцін (нар. 2004), дачка Вікторыя (нар. 2011)
Узнагароды
мэдаль 100 гадоў БНР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каваленка.

Сярге́й Кавале́нка (нар. 16 студзеня 1975 году) — беларускі палітычны дзяяч, сябра КХП-БНФ.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Каваленка стаўся вядомым пасьля таго, як 7 студзеня 2010 году на пляцы ў цэнтры Віцебску узьняў на навагодняе елцы бел-чырвона-белы сьцяг, які залунаў па-над чырвонай зоркай. Пасьля чаго ён быў арыштаваны ды прысуджаны да трох гадоў умоўнага пакараньня[1]. Суд над Каваленкам выклікаў вялікі розгалас, праваабаронцы сьведчылі пра палітычны характар працэсу над актывістам[2]. Ґазэта «Наша Ніва» абвесьціла Каваленку «героем году» ва ўласным сьпісе найбольш выбітных людзей 2010 году[3].

Напрыканцы сьнежня 2011 году Сяргей Каваленка чарговага разу быў арыштаваны і абвінавачаны ў "парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня". Зь 19 сьнежня 2011 году Каваленка трымаў сухую галадоўку, а з 16 студзеня 2012 году яго пачалі ґвалтоўна зьмушаць да ўжываньня ежы[4]. Каваленка быў прысуджаны да двух гадоў і 1 месяцу калёніі. Прысуд вынесла судзьдзя Алена Жук, пракурорам выступаў Зьміцер Лутаў.

Ажаніўся 18 чэрвеня 2004 году[5], мае двух дзяцей[2]. У верасьні 2010 году расстаўся з жонкай, каб не было ціску на сваякоў у сувязі з крымінальнай справай. 17 лютага 2012 году сужэнцы аднавілі шлюб падчас знаходжаньня Сяргея ў сьледчым ізалятары ў Віцебску[6].

27 сьнежня 2014 году быў зноўку затрыманы праваахоўнымі орґанамі праз тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на шматпавярховым будынку ў Віцебску. У той жа дзень судзьдзя Першамайскага раёну Віцебску Андрэй Прэйс прысудзіў актывіста да 10 дзён адміністрацыйнага арышту. 3 студзеня 2015 году Каваленка быў вызвалены з ізалятару[7]. У Варшаве 27 чэрвеня 2020 году на Маршы Салідарнасьці спаліў расейскі сьцяг [8].

Фатаздымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Апазыцыянэр Каваленка атрымаў за сьцяг на елцы тры гады ўмоўна. Telegraf.by (14 траўня 2010). Праверана 23 лютага 2012 г.
  2. ^ а б Сяргей Каваленка. Бачына «Свабоду палітвязьням». Праверана 23 лютага 2012 г.
  3. ^ Зьміцер Панкавец (31 сьнежня 2010) Чалавек года — Мікалай Казлоў. Наша НіваПраверана 23 лютага 2012 г.
  4. ^ Сяргей Каваленка ў крытычным стане. «Салідарнасьць» (11 лютага 2012). Праверана 23 лютага 2012 г.
  5. ^ Яна Ільіна (3 сакавіка 2012) Алена Каваленка: «Я за Сяргеем, як за каменнай сьцяной» Грамадзтва. «Народныя навіны Віцебска(en)». Праверана 7 сакавіка 2012 г.
  6. ^ Ён ня проста абсалютна белы. Ён пайшоў ужо жоўтымі плямамі. Наша Ніва (17 лютага 2012). Праверана 23 лютага 2012 г.
  7. ^ Сяргей Каваленка выйшаў на волю // Хартыя’97, навіны
  8. ^ На беларускай маніфэстацыі ў Варшаве затрымалі чалавека, які спаліў расейскі сьцяг // Наша Ніва

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]