Сяргей Абрамаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сярге́й Бары́савіч Абра́маў (нар. 29 лютага 1972, Масква, СССР) — расейскі дзяржаўны дзяяч, дарадца начальніка Расейскай чыгункі. У 2004 годзе выконваў абавязкі кіраўніка Чачэнскай (расейскай) рэспублікі, кіраўнік ураду Чачэнскай (расейскай) рэспублікі, супрацоўнік Статыстычнай службы Расеі.

Дзяцінства, пачатак дарослага жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 29 лютага 1972 году ў Маскве. З васьмі гадоў застаўся бяз бацькі й жыў у беднай сям’і. Займаў розныя пасады, зьвязаныя з банкамі й фінансавым рынкам (дакладней, рынак каштоўных папер). Працаваў у Расеі й ва Ўзбэкістане.

Праца ў Чачэніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 2001 году Сяргей Абрамаў быў прызначаны міністрам фінансаў Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. 13 траўня 2002 году быў зьбіты машынай у Маскве, калі выходзіў з будынку міністэрства фінансаў Расеі. З-за гэтага атрымаў пераломы касьцей. 10 студзеня 2003 году нао Чачэнскай (расейскай) рэспублікі Ахмат Кадыраў звольніў С. Абрамава з пасады міністра фінансаў і прызначыў на ягонае месца Элі Йсаева.

Дарадца старшыні Лічыльнай службы Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2003 году Абрамаў быў прызначаны дарадцам старшыні Лічыльнай службы Расеі. У сакавіку 2003 году С. Абрамаў стаў назіральнікам за пераказы грошай на аднаўленьне Чачэніі.

Вяртаньне ў Чачэнію[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 2004 году становіцца кіраўніком ураду Чачэнскай (расейскай) рэспублікі, а ў траўні 2004 пачаў выконваць абавязкі кіраўніка Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Гэта было з-за таго, што колішняга кіраўніка Чачэнскай (расейскай) рэспублікі Ахмата Кадырава забілі. Празь пяць месяцаў С. Абрамаў перадаў свае паўнамоцтвы кіраўніка Чачэнскай (расейскай) рэспублікі Алу Алханаву. 18 лістапада 2005 Абрамаў быў паранены ў дарожным здарэньні каля Масквы. Цяпер жа яго месца кіраўніка ўраду Чачэнскай (расейскай) рэспублікі заняў Рамзан Кадыраў.

Далейшае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 ліпеня 2006 году прызначаны супрацоўнікам Статыстычнай службы Расеі. 1 кастрычніка 2007 году быў звольнены з пасады з-за арышту яго падначаленых. Са сьнежня 2007 году — начальнік Праўленьня чыгуначных вакзалаў Расеі.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сяргей Абрамаў — кандыдат гістарычных навук.