Сяргей Глябко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Глябко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 жніўня 1992(1992-08-23)[1][2] (31 год)
Рост 180 см
Вага 79 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2014 БАТЭ 1 (0)
2013—2014 Слуцак 56 (7)
2015—2016 Слуцак 46 (4)
2017 Гарадзея 13 (0)
2017 Тарпэда Менск 14 (2)
2018 Партызан Бардзеёў[d] 13 (1)
2018—2019 Тарпэда Менск 25 (1)
2019 Гомель 13 (1)
2020 Белшына 25 (4)
2021—2023 Слуцак 67 (7)
2024—4 Дняпро Магілёў 4 (0)
Зборныя
2010—2011 Беларусь (да 19)[d] 3 (2)
2013 Беларусь (да 21) 5 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Сяргей Глябко (нарадзіўся 23 жніўня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай футбольнай школы «Фартуна». З 2009 году выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ. У сэзоне 2010 году далучыўся да асноўнага складу БАТЭ, дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 21 лістапада 2010 году, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча БАТЭ — «Шахцёр» (Салігорск). Акрамя гэтага, апынуўся ў заяўцы на гульні Лігі Эўропы з малдаўскім «Шэрыфам» і ўкраінскім «Дынама», аднак на поле гэтак і ня выйшаў. З таго часу да матчаў асноўнай каманды барысаўчанаў не прыцягваўся.

У лютым 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Слуцак». Разам з «Слуцкам» стаў пераможцам Першай лігі 2013 годц. Па заканчэньні сэзону 2014 году вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 году паўторна апынуўся ў арэндзе ў «Слуцку»[4]. Дэбютны для «Слуцка» сэзон у Найвышэйшай лізе пачынаў, выходзячы на замену, але пазьней здолеў замацавацца ў аснове случакоў. Па заканчэньні сэзону 2014 году вярнуўся ў БАТЭ[5], аднак «Слуцак», які намагаўся падоўжыць супрацоўніцтва, у студзені 2015 году аформіў канчатковы пераход паўабаронцы[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным гульцом случакоў. У сьнежні 2016 году пакінуў слуцкі клюб[7].

У студзені 2017 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8]. Пачынаў сэзон 2017 году ў якасьці асноўнага левага паўабаронцы, аднак у чэрвені пачаў толькі выходзіць на замену. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Гарадзеяй»[9] і неўзабаве стаў гульцом сталічнага «Тарпэда»[10], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У студзені 2018 году далучыўся да клюбу з другога дывізіёна Славаччыны «Партызан» з Бардзеёва. У жніўні 2018 году вярнуўся ў Беларусь і зноў стаў гульцом менскага «Тарпэда»[11]. У ліпені 2019 году далучыўся да «Гомлю»[12], дзе пачаў чаргаваць выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[13]. У лютым 2020 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[14]. Замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў бабруйчанаў, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[15].

У студзені 2021 году склаў працоўнае пагадненьне з «Слуцкам»[16]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе, а зь ліпеня па верасень адсутнічаў праз траўмы. Пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з слуцкім клюбам[17]. Пакінуў «Слуцак» у студзені 2024 году[18]. У лютым 2024 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[19].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. 21 студзеня 2012 году дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў матчы супраць Таджыкістану на Кубку Садружнасьці 2012 году. У гэтым турніры таксама згуляў у матчы супраць зборнай Летувы. Пазьней прыцягваўся ў зборную цягам 2012 году, але зь пераходам у «Слуцак» перастаў выклікацца.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 24 2
2016 Найвышэйшая ліга 22 2
Гарадзея 2017 Найвышэйшая ліга 13 0
Тарпэда Менск 2017 Першая ліга 14 2
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 12 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Sergey Glebko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sergey Glebko // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ а б http://sfc-slutsk.by/person/46
  4. ^ БАТЭ отдал Глебко в аренду "Слуцку" (рас.)
  5. ^ "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко (рас.)
  6. ^ Сергей Глебко перешел из БАТЭ в "Слуцк" (рас.)
  7. ^ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (рас.)
  8. ^ Сергей Глебко подписал контракт с "Городеей" (рас.)
  9. ^ "Городея" рассталась с Глебко (рас.)
  10. ^ Сергей Глебко стал игроком минского "Торпедо" (рас.)
  11. ^ Сергей Глебко вернулся в минское "Торпедо" (рас.)
  12. ^ Хавбек Глебко стал игроком "Гомеля" (рас.)
  13. ^ 14 футболистов покинули "Гомель" (рас.)
  14. ^ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (рас.)
  15. ^ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (рас.)
  16. ^ Сергей Глебко перешел в "Слуцк" (рас.)
  17. ^ Глебко и Концедайлов продлили контракты со Слуцком (рас.) Архіўная копія ад 2022-01-18 г.
  18. ^ "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (рас.)
  19. ^ Глебко пополнил ряды "Днепра" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]