Сяргей Далідовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Далідовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяСяргей Мікалаевіч Далідовіч
Нарадзіўся18 траўня 1973 (50 гадоў)
Ворша, БССР
ГрамадзянстваБеларусь
Рост175 см
Вага68 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжныя гонкі

Сярге́й Мікала́евіч Далідо́віч (нарадзіўся 18 траўня 1973 году, Ворша, БССР) — беларускі лыжнік, пераможца этапу Кубку сьвету, удзельнік 7 Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кубку сьвету Далідовіч дэбютаваў у 1993 годзе, у сакавіку 2001 году атрымаў сваю першую, і адзіную, перамогу на этапе Кубку сьвету. Акрамя перамогі на сёньняшні момант мае 1 бронзавы мэдаль Кубку сьвету. Найлепшым дасягненьнем Далідовіча ў агульным заліку Кубку сьвету зьяўляецца 31-е месца ў сэзоне 2000—2001.

На Алімпіядзе-1994 у Лілегамэры быў 37-м у гонцы на 30 км вольным ходам, 70-м у гонцы на 10 км клясыкай, 51-м у гонцы перасьледу й 12-м у эстафэце.

На Алімпіядзе-1998 у Нагана заняў 36-е месца ў гонцы на 30 км клясыкай, 31-е месца ў гонцы на 50 км каньком і 14-м у эстафэце, акрамя таго стартаваў у гонцы на 10 км, але не дабраўся да фінішу.

На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці стартаваў у трох гонках: мас-старт 30 км — 14-е месца, перасьлед 10+10 км — не фінішаваў, эстафэта — 15-е месца.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне заняў 12-е месца ў мас-старце на 50 км.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкувэры, стартаваў у чатырох гонках: 15 км вольным стылем — 35-е месца, дуатлён 15+15 км — не фінішаваў, камандны спрынт — не фінішаваў, мас-старт 50 км — 25-е месца.

На Алімпіядзе-2014 у Сочы фінішаваў пятым у мас-старце на 50 км.

За сваю кар’еру браў удзел у 9 чэмпіянатах сьвету, найлепшы вынік — 4-е месца ў дуатлёне на 30 км на чэмпіянаце сьвету 2011 гады ў Гольмэнколене. На гэтым чэмпіянаце Сяргей Далідовіч у мас-старце на 50 км упэўнена ішоў у групе лідэраў і фактычна прэтэндаваў на прызавое месца, але за некалькі сот мэтраў да фінішу зваліўся і зламаў палку, у выніку чаго фінішаваў толькі 10-м.

У 2014 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны[1].

Уключаны ў беларускую зборную на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]