Сяргей Запрудзкі
| Сяргей Запрудзкі | |
| Сяргей Мікалаевіч Запрудзкі | |
| Нарадзіўся | 9 жніўня 1957 (55 гадоў) Вёска Калініна, Менскі раён |
|---|---|
| Грамадзянства | Беларусь |
| Навуковая сфэра | Мовазнаўства |
| Альма-матэр | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1983) |
Сяргей Мікалаевіч Запрудзкі (нар. 9 жніўня 1957, в. Калініна Менскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі мовазнавец, у 2005 -- 2010 старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Кандыдат філялягічных навук (1989), дацэнт (1997).
Біяграфія [рэдагаваць]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1983, спэцыяльнасьць «беларуская і расейская мовы і літаратуры»). У 1983—1986 вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі па спэцыяльнасьці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». У 1986—1990 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства АН Беларусі. У 1989 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сербскахарвацка-беларускія лексічныя адпаведнікі». У 1990—1991 працаваў старшым выкладнікам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. З 1991 па сакавік 1997 — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», займаўся літаратурнай крытыкай. З 1997 — дацэнт катэдры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага і славянскага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псыхалёгія мовы, замежная беларусістыка. Удзельнік XII, ХІІІ і XIV Міжнародных зьездаў славістаў (Кракаў, 1998; Любляна, 2003, Охрыд, 2008), IV i V кангрэсаў украіністаў (Адэса, 1999, Чарнаўцы, 2002). З дакладамі па беларусістыцы выступаў у Аўстрыі, Вугоршчыне, ЗША, Македоніі, Нямеччыне, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Украіне, Францыі.
Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Чалец Міжнароднай асацыяцыі украіністаў. У 1991—1993 — сакратар камісіі па ўдасканаленьні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (прапанавала рэкамэндацыі; надрукаваныя ў газэце «Наша слова», 1993. № 15).
Апублікаваў больш за 160 навуковых, навукова-мэтадычных і літаратурна-крытычных працаў.
Асноўныя працы [рэдагаваць]
- Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі. / ХІІ Міжнародны з’езд славістаў. Даклады. Мінск, 1998.
- Language Policy of the Republic of Belarus in the 1990s // Belarus — The Third Sector. People — Culture — Language. Warsaw — Minsk, 2002. P. 33—40.
- Да гісторыі некаторых вандроўных запазычанняў-калек у беларускай мове ІІІ. // Studia Russica. Budapest. 2003. XX. С. 486—491.
- Die Einstellung zu einigen Innovationen der weissrussischen Standardsprache (anhand der Daten einer soziolinguistischen Umfrage) // Wiener Slawistischer Almanach. 2003. Band 52. S. 263—280.
- Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. 2003. Сшыткі 1—2 (18—19). C. 319—352
- Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926): [Мінск] // Веснік БДУ. — Серыя 4, Філалогія, журналістыка, педагогіка. — 2004. — № 3
- Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта : у 2 ч. / Аўтары-укладальнікі: С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. — Ч. 1. — Мн.: БДУ, 2005. ISBN 985-485-199-0
- Кампанія за культуру мовы ў Беларусі ў 1930-я гады // Roczniki Humanistyczne (Lublin). T. LIII, zesz.7. Seria: Słowianoznawstwo. 2005, s. 113-136.
- Да гісторыі правапісу ненаціскнога «о» ў запазычаных словах у 1920-х — пачатку 1930-х гг. // Веснік БДУ. — Серыя 4, Філалогія, журналістыка, педагогіка. — 2005. — № 1. — С. 33—37
- Абмеркаванне праблем правапісу ў пачатку — сярэдзіне 1920-х гг.: з гісторыі беларускага мовазнаўства // Роднае слова. — 2005. — № 9. — С. 30—32
- Сітуацыйныя фактары распрацоўкі правапісных нормаў беларускай мовы ў 1930–1932 гадах // Studia Slavica Hung. 50. 2005. 3—4. C. 379—391.
- Субъективная этноязыковая жизненность и идентичность: несколько белорусско-украинских сравнений // Перекрёстки. 2005. № 1—2. С. 21—36.
- Белoрусский и чешский языковой пуризм: общее и специфическое // Cesty k národnímu obrození: běloruský a český model. Sborník přispěvků z konference konané 4. – 6.7.2006 v Praze. Praha, 2006. S. 239–259.
- In the grip of replacive bilingualism: the Belarusian language in contact with Russian // International Journal of the Sociology of Language. 2007. Vol. 183. Edited by Roland Marti and Jiří Nekvapil. P. 97–118.
- Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007. № 3. С. 73–88.
- Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў ХІХ стагоддзя. Працы 1800 – 1810-х гадоў // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі. Мн., 2007. С. 252–268.
- Сяргей Запрудзскі, Ганна Кулеш Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941) / Натальля Герасімовіч. — Менск: БДУ, 2008. — Т. 2. — 259 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-485-881-4
- Маўленчая акамадацыя і пераключэнне кодаў у працэсе міжкультурнай камунікацыі: выпадак Беларусі // Belarusian Trasjanka and Ukrainian Suržyk. Structural and social aspects of their description and categorization / Gerd Hentschel, Siarhiej Zaprudski (eds.) (Studia Slavica Oldenburgensia 17). Oldenburg, BIS-Verlag, 2008. P. 57-97.
- Некаторыя заўвагі аб вывучэньні "трасянкі", або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук // Arche. 2009. № 11-12. С. 157 – 200.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Сяргей Запрудскі (cтаршыня МАБ) // Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
- Біяграфія на праекце «Правапіс» // TUT.BY
- Электронны каталёг Нацыянальная бібліятэкі Беларусі
- Валянціна Аксак. Сяргей Запрудзкі – новы старшыня Асацыяцыі беларусістаў, Адам Мальдзіс – ганаровы старшыня // Радыё Свабода, 8 чэрвеня 2005
- Сяргей Запрудзкі Стратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі. Таварыства беларускай мовы. Праверана 27 сьнежня 2011 г.