Сяргей Заранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сяргей Заранка
Партрэт работы Аляксея Колесава
Партрэт работы Аляксея Колесава
Нарадзіўся: 24 верасьня (6 кастрычніка) 1818
Ляды, Магілёўская губэрня
Памёр: 20 сьнежня (1 студзеня) 1871
Масква, Расейская імпэрыя
Заняткі: жывапіс

Сяргей Канстантынавіч Заранка (24 верасьня (6 кастрычніка) 1818, Ляды, цяпер Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці — 20 сьнежня (1 студзеня) 1871, Масква, Расейская імпэрыя) — жывапісец-партрэтыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў маёнтку князя Ксавэрыя Любамірскага Ляды Магілёўскай губэрні (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласьці). У сярэдзіне 1820-х гг. сям’я Заранкаў атрымала «вольную» і пераехала ў Пецярбург, дзе таленавіты хлопец ўладкаваўся на службу да князёў Галіцыных. Паводле адных зьвестак атрымаў папярэдняе мастацкае навучаньне ў Аўрорына, дыякана Траецкага падворка, а паводле іншых у сяле Сафонаўка Вышневалоцкага павету, у школе Венецыянава, які дапамог яму ўладкавацца ў акадэмічную майстэрню пэйзажыста М. Вараб’ёва. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбурскай гімназіі і адначасова, як пабочны, ў Акадэміі Мастацтваў, дзе аказваў значныя посьпехі.

З раньняга дзяцінства Заранка адчуваў матэрыяльны прыгнёт і ўжо ў пятнаццаць гадоў павінен быў зарабляць грошы, каб падтрымліваць сям’ю. Тая жа матэрыяльная незабясьпечанасьць прымушала мастака прымаць месца настаўніка маляваньня перш у Дваранскім палку, а затым у Маскоўскай вучэльні жывапісу. Малодшыя браты: Мікалай — мастак, Васіль — мастак, Юзік — архітэктар; вучыліся і скончылі Акадэмію, але заўчасна памёрлі маладымі. Заранка пакутаваў хваробай вачэй і пэўны час быў амаль сьляпы. Неўзабаве зрок вярнуўся толькі на адно вока, а ў другім зрабілася «цёмная вада», так што ён працаваў заўсёды з адным вокам, чытаў, пісаў і не ўжываў акуляраў да самой сьмерці.

Першыя ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 траўня 1836 году атрымаў срэбны медаль 3-й ступені за пэрспэктыўную карціну «Фэльдмаршалская зала ў Зімовым Палацы». У гэтым жа годзе яму была ўручаная грашовая прэмія за партрэт з натуры.

Праз два гады, 30 верасьня 1838 году, Заранка атрымоўвае званьне пазакляснага мастака. 14 студзеня 1842 году срэбны мэдаль 1-й ступені, а ў сакавіку таго жа году Акадэмія даручыла яму працу на званьне акадэміка: «Унутранасьць Пецярбурскай Мікольскай царквы ў верхнім паверсе». Гэта вядомая карціна ў Расейскім Музэі напісаная ў 1842—1843 гг. Падаўшы у Акадэмію сваю карціну, Заранка зьвярнуўся з прашэньнем, просячы выдаць яму гэтую карціну, каб ён мог яе прадаць. Акадэмія карціны не вярнула, але прызначыла мастаку прэмію ў памеры 300 рублёў з «сумы, прызначанай на ўхвалу мастакоў».

У 1843 годзе Заранка ненадоўга пераяжджае ў Маскву, дзе служыць настаўнікам маляваньня ў Аляксандраўскім сірочым інстытуце і ў Маскоўскай палацавай архітэктурнай вучэльні, малюе абразы для розных цэркваў.

Увосені 1846 г. мастака пераводзяць у Санкт-Пецярбург. Тут ён сур’ёзна прыняўся за партрэтны жывапіс, выкладае маляваньне ў Дваранскім палку (з 1851 г. Канстантынаўскі кадэцкі корпус). На акадэмічнай выставе 1849 г. зьявіліся два стракатых партрэты яго пэндзлю: генэрала Ламноўскага і сьпявака О. Пятрова.

Ступень прафэсара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1850 годзе Заранка хадайнічае аб заданьні Акадэміяй праграмы на званьне прафэсара гістарычнага жывапісу. Акадэмія Мастацтваў задавальняе жаданьне свайго таленавітага вучня прызначыць яму праграму. Але Заранка не выканаў гэтай карціны і атрымаў званьне прафэсара ў тым жа 1850 годзе за партрэт віцэ-прэзідэнта Акадэміі графа Ф. П. Талстога. Такім чынам мастак атрымаў званьне мастака і акадэміка «па клясе жывапісу пэрспэктыўнай» і які жадаў стаць прафэсарам «гістарычнага жывапісу», быў удастоены гэтага званьня за партрэт. Зьяўленьне партрэтаў Заранкі на выставе 1850 году было выдатнай нечаканасьцю. Водгукі сучасьнікаў аб партрэтах Заранкі дзівяць сваім ухваленьнем. Далей, партрэты Заранкі характарызаваліся, як «ажыўленьне натуры», сьцьвярджалася, што ён «даказаў паданьнем жывой натуры, што натура вышэй усяго», і што ён «стварыў цалкам новы род партрэтнага жывапісу, які можна назваць пластычнай рэчаіснасьцю. Партрэты Заранкі жывуць і дыхаюць. Ён паведамляе дзіўную жвавасьць вачам». Такое захопленае дачыненьне да партрэтаў зьмянілася да канца 60-х і пачатку 70-х прама процілеглым. Даказвалася, што «пэрспэктыўны жывапісец заставаўся і ў партрэтах пэрспэктыўным жывапісцам, і можа быць менавіта гэтаму боку, гэтаму пэрспэктыўнаму малюнку твараў, гэтай мундзірнасьці і безтыповасьці іх абавязаны быў Заранка ў 50-х гадах сваёю вядомасьцю».

У Пецярбурзе мастак пражыў дзесяць гадоў і напісаў свае лепшыя партрэты: Танеева (1853), пецярбурскага «гарадзкога галовы» І. П. Лесьнікова, С. М. Галіцына (1857), сям’і Турчанінавых, сям’і Латкіных (у інтэр’еры) і іншых.

У 1855 годзе ў Акадэміі адкрылася вакансія прафэсара пэрспэктыўнага жывапісу. У той жа час Заранка быў выкладчыкам маляваньня ў Дваранскім палку (Канстантынаўская вучэльня) і ён пачаў хадайнічаць аб прызначэньні яго на гэту пасаду. Аднак, зьяўляючыся выдатным майстрам, прызнаным лідэрам цэлага кірунку ў жывапісе, Заранка так і ня здолеў дамагчыся права выкладаць у Акадэміі. У студзені 1856 г. ён змушаны быў пагадзіцца прыняць пасаду старэйшага прафэсара Маскоўскай вучэльні жывапісу і скульптуры, зрабіўшыся там з 1859 інспэктарам вучэльні.

У 1865 годзе Заранка быў выкліканы ў Санкт-Пецярбург, каб выконваць партрэты імпэратарскай сям’і для Эрмітажа. Над гэтаю замоваю ён працаваў пяць гадоў.

У 1870 годзе зноў вярнуўся у Маскву, дзе раптоўна памёр ад разрыва сэрца, пакінуўшы сваю сям’ю ў вялікай патрэбе. Пахаваны на могілках найстаражытнага ў Маскве Аляксеяўскага жаночага манастыра, заснаванага ў 14 стагодзьдзі ў Красным Сяле.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як пэдагог Заранка зрабіў значны ўклад ў фармаваньне расейскай школы жывапісу. Існавала «школа Заранкі» і яго мэтодыка выкладаньня. Вядучыя маскоўскія мастакі 1860—1870-х гг. — жанрысты і партрэтысты — былі яго вучнямі: У. Е. Макоўскій, У. Г. Пяроў, Васіль Пукіраў, Л. І. Саламаткін і інш. У яго вучыліся і землякі — Міхал Эльвіра Андрыёлі, Ф. Хадаровіч, В. Сляндзінскі.

Рукапісная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыгінальны мысьляр, Заранка пакінуў занатоўкі пад назовам «Кіраўніцтва да жывапісу» і шэраг артыкулаў, нататак і «меркаваньняў» па тэорыі мастацтва і мастацкай педагогіцы.

  • «Ответ г. Погодину» — «Современная летопись», 1864, №20, май, с. 14-15.

Партрэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заранка напісаў каля 100 партрэтаў якія захоўваюцца ў музэях Расеі і Беларусі. Сіла лепкі, падабенства, дбайная распрацоўка драбнюткіх падрабязнасьцяў, цудоўная перадача асьвятленьня дзівяць у партрэтах Заранкі.

  • «М. Ю. Лермонтов в сюртуке Тенгинского пехотного полка.» Масло. 1842(?), музей ИРЛИ; // Лермонтовская энциклопедия / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом); Науч.-ред. совет изд-ва «Сов. Энцикл.» — М.: Сов. Энцикл., 1981. — Паміж с. 592—593.

Абразы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Санкт- Пецярбургскі 2-гі кадэцкі корпус (былы Артылерыйскі і Інжынерны шляхецкі кадэцкі корпус), «Іканастас».
  • Царскасельскі Сафійскі Сабор.
  • Царква ў будынку вучэльні Лісінскага лясьніцтва ў Лісіна-Корпус Тосьненскага раёна, 1846 г..

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • В. Г. Перов. М., 1934. Наши учителя. с.176,181.
  • Смирнов Г. Сергей Константинович Зарянко 1818—1870. М . Искусство. 1951.
  • Марціновіч А. Акадэмік жывапісу з мястэчка Ляды / А. Марціновіч // Бел. мінуўшчына. — 1997. — №6. — с. 47.
  • Марціновіч А. Позірк праз смугу гадоў: Сяргей Заранка (1818—1871), мастак. / А. Марціновіч // 63.3(4Беи) Марціновіч А. У часе прасветленыя твары. — Мн., 1999. — с. 366—380.
  • Муратов А. М. Сергей Константинович Зарянко (1818—1870): Художник, педагог, теоретик искусства. СПб.: Дмитрий Буланин, 2003.
  • Муратов А. М. С. К. Зарянко (1818—1870). Жизненный путь. СПб., 1995
  • Муратов А. М. Теория искусства и педагогическая деятельность С. К. Зарянко. СПб., 1995
  • Муратов А. М. Сергей Зарянко. М., 2004. Художники русского салона. СПб., 2004 (с соавт.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сяргей Заранкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў