Сяргей Канановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Канановіч
Дата нараджэньня 29 лютага 1972(1972-02-29) (52 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак музыка, гітарыст, сьпявак
Жанры Рок-музыка
Інструмэнты гітара, бас-гітара і мандаліна[d]
Гурты Hasta La Fillsta,
Крамбамбуля,
Pomidor/OFF,
Zet
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Канановіч.

Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, але музычнай адукацыі ня мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спэцыяльнасьці «географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў зьвязаць жыцьцё з музыкай.

Першы гурт — «Jar Jabber» (1994). Разам з Уладам Плюшчавым ды Зьмітром Харытановічам заснаваў гурт Hasta La Fillsta[1], у якім граў на гітары[2]. У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фэстываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (2001—2010)[3] і Zet, адзін з аўтараў музыкі, сьпявак, гітарыст і бас-гітарыст гурта Pomidor/OFF[4][5]. Граў таксама з гуртамі «Палац», žygimont VAZA, Зьмітром Вайцюшкевічам, N.R.M.[6]. Удзельнічаў у стварэньні альбома «Патас/Попс/Прапаганда» гурту . Удзельнічаў у запісе альбома Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «Ваячак», граў на электрагітары[7]. У 2016 годзе прымаў удзел у запісе песьні «Дзякуй Б-гу» Пінхаса Цынмана[8] і напісаў аранжыроўкі для альбома Пінхаса Цынмана «Усё будзе гут» у стылі рэгі[9].

З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру ды гранджу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hasta La Fillsta вяртаецца Experty.by – белорусская музыка
  2. ^ Hasta La Fillsta "No.1 EP" (+аудио) Experty.by – белорусская музыка
  3. ^ Сяргей Будкін, «Тузін гітоў». У «Крамбамбулі» разлад // Экспэрты.by, 24 траўня 2010 г. Праверана 12 лістапада 2015 г.
  4. ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  5. ^ Pomidor/Off "Патас/Попс/Прапаганда" (+аўдыё) Experty.by
  6. ^ Тузін гітоў. Сяргей Канановіч пра вынікі чарговага туру на Тузіне Гітоў // Незалежны рэспубліканскі саюз моладзі, 20 траўня 2009 г. Праверана 12 лістапада 2015 г.
  7. ^ Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra "Ваячак" (+аўдыё) Experty.by
  8. ^ Пінхас Цынман - Дзякуй Б-гу Тузін Гітоў. Слушны музычны партал
  9. ^ Пінхас Цынман (7 лістапада 2017) Всё будет гут Тузін Гітоў. Слушны музычны партал

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]