Сяргей Мазякін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сяргей Мазякін
Sergei Mozyakin 2012-10-08 Amur—Metallurg Magnitogorsk KHL-game.jpeg
Рост 180 см
Вага 84 кг
Пазыцыя левы нападнік
Кідок левы
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1981 (33 гады)
Месца нараджэньня Яраслаўль, СССР
Клюб Мэталюрг Магнітагорск
Выступаў за ЦСКА
Атлянт
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея
Драфт НХЛ 263, 2002
Каламбус Блю Джэкетс
Гульнявая кар’ера 1999 — цяпер

Сяргей Мазякін (па-расейску: Сергей Мозякин; 30 сакавіка 1981, Яраслаўль, СССР) — расейскі хакеіст, нападнік магнітагорскага клюбу «Мэталюрг» і зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі (2009). Добра вядомы дзякуючы сваёй выніковасьцю.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У маладыя гады Сяргей выступаў у канадзкім клюбе «Валь-д’Ор Фарорс». У 2002 годзе быў задрафтаваны ў дзявятым раўндзе пад нумарам 263 за клюб «Каламбус Блю Джэкетс». У расейскай лізе дэбютаваў у сэзоне 2000—2001 гадоў за маскоўскі ЦСКА, за які правёў некалькі сэзонаў.

З 2006 году на працягу пяці гадоў Сяргей выступаў у складзе мыцішчанскага «Атлянта», дзе быў капітанам каманды і заваяваў мноства індывідуальных узнагародаў. З 2011 году зьяўляецца гульцом магнітагорскага «Мэталюрга». У лютым 2013 году падоўжыў кантракт з клюбам на пяць гадоў да канца сэзону 2017—2018 гадоў[1].

У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў уладальнікам Кубка Гагарына.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей зьяўляецца сталым чальцом зборнай Расеі. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам сьвету 2008 году і 2009 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сяргей Мазякінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў