Сяргей Міхалок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сяргей Міхалок
Сяргей Уладзімеравіч Міхалок
Siarhiej Michałok.jpg
Дата нараджэньня 19 студзеня 1972 (42 гады)
Месца нараджэньня Дрэздэн, НДР
Гады творчасьці 1990 — цяпер
Краіна Беларусь
Прафэсіі музыкант, паэт
Інструмэнты гітара, маракасы, акардэон
Жанры ска-панк
панк
стэб-рок
рэгі
Псэўданімы Міхалыч, Юзік Кілевіч
Гурты Brutto
Ляпіс Трубяцкі
Саша і Сірожа
Крамбамбуля
Лэйблы Нікіцін, Саюз, Дзеці Сонца

Сярге́й Уладзіме́равіч Міхало́к (нарадзіўся 19 студзеня 1972, Дрэздэн, Нямеччына) — беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор; да 2014 году вакаліст і галоўны ідэоляг беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі». Зь верасьня 2014 году — вакаліст гурту Brutto.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 19 студзеня 1972 году ў Дрэздэне, НДР. Пасьля жыў у Сыбіры і на Алтаі, у канцы 1980-х гадоў сям’я вярнулася ў Менск. Бацька Сяргея быў вайскоўцам, таму большую частку свайго дзяцінства Міхалок правёў у Нямеччыне. Удзельнічаў у розных конкурсах самадзейнасьці.

Скончыў Беларускі інстытут культуры. У 1990 годзе стаў ініцыятарам стварэньня гурту «Ляпіс Трубяцкі», лідэрам і практычна адзіным аўтарам песень якога зьяўляецца да цяперашняга часу. У сярэдзіне 1990-х супрацоўнічаў з тэатрам «Бамбукі» як рэжысэр, сцэнарыст і актор, пазьней працаваў таксама арт-дырэктарам ў клюбе «Аддис-Абеба» ў Менску.

Ад 2000 году — разам з Аляксеем «Хацонам» Хацкевічам удзельнік комік-дуэту «Саша і Сірожа», у межах якога выступаў у размоўным жанры на ТБ і радыё. У 2005 годзе выпусьціў ў яго межах музычны альбом «Ска-ты!». У 2001 годзе стаў адным з заснавальнікаў творчага аб’яднаньня «Дети солнца». У 20032004 гадох актыўна супрацоўнічаў з гуртом «Крамбамбуля». У 2007 годзе падчас канцэртаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» пачаў актыўна выступаць з паэзіяй, напісанай пад псэўданімам Юзік Кілевіч.

У верасьні 2014 году было абвешчана пра спыненьне існаваньня гурта «Ляпіс Трубяцкі», зь якога Міхалок перайшоў у новы праект пад назвай Brutto[1].

Адносіны зь беларускімі ўладамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2011 году пракуратура гораду Менску выклікала позвай Сяргея Міхалка, за абразу беларускіх уладаў, у прыватнасьці, за смелыя выказваньні ў адрас дзейнага прэзыдэнта рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас аднаго з інтэрвію расейскім журналістам лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» выказаў рэзкую крытыку ў адрас Лукашэнкі:

Ніякі ён не прэзыдэнт. Ён сабраў вакол сябе «чорныя» брыгады і зладзіў генацыд беларускага народу. Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і, у лепшым выпадку, заслугоўвае справядлівага суду. Але такія злачынцы як Лукашэнка, не пакідаюць сьведак сваіх злачынстваў.[2]

Яшчэ раней, у сакавіку 2011 году, гурт «Ляпіс Трубяцкі» трапіў у «чорны сьпіс»[3] творчых калектываў Беларусі за асуджэньне беларускай улады за разгон акцыi пратэсту 19 сьнежня 2010 году.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая жонка — сьпявачка Алеся Бярулава. Мае сына Паўла ад першага шлюбу. Другая жонка — актрыса Купалаўскага тэатру Сьвятлана Зелянкоўская, 13 лістапада 2013 году нарадзіўся сын Макар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Ляпіс Трубяцкі» падзяліўся на Trubetskoy і Brutto (відэа, апытанка)
  2. ^ Лідэр «Ляпіса Трубяцкога» пойдзе пад суд. «Маладая Гвардыя Адзінай Расеі» (2011/10/14). Праверана 2011/10/15 г.
  3. ^ У Беларусь вяртаюцца «чорныя спісы»? Навіна дня. TUT.BY (2011/03/02). Праверана 2011/10/15 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]