Сяргей Сахарук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Сахарук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасьня 1982 (41 год)
Пружаны, Беларусь
Рост 184
Вага 84
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пружаны
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998[1]
2000[2]
2005[1]
2006[1]
2010[3]
2011
Пружаны
Дынама Берасьце
Пінск-900
Дынама Берасьце
Камунальнік Слонім
Пружаны
17 (0)
24 (0)
16 (0)[4]

Сярге́й Сахару́к (нарадзіўся 25 верасьня 1982 году, Пружаны) — беларускі футбольны брамнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаўся лёгкай атлетыкай у пружанскай спартовай школе. Са стварэньнем у Пружанах футбольнага клюбу стаў ягоным брамнікам, адначасна працягваў удзельнічаць у абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы[5]. Першым футбольным трэнэрам Сяргея стаў галоўны трэнэр ФК «Пружаны» Алег Сыраквашка.

У 2000 Сяргей Сахарук быў запрошаны ў ФК «Дынама» (Берасьце). У Берасьці выступаў да 2009 року зь перапынкам на адзін сэзон (2005, «Пінск-900», Д3).

Сэзон 2010 правёў у ФК «Камунальнік Слонім» (Д2), аднак з прычыны траўмы быў вымушаны завяршыць прафэсійную кар’еру[6] і вярнуўся ў «Пружаны».

У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату правёў 24 гульні, прапусьціў 26 галоў; у другой лізе — 33 (-32). Срэбны прызэр першынства дублёраў (2005)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г «коммунальник» — 2010: представление команды (рас.). Газета Слонимская (21 красавіка 2010). Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ История (1992—2000) (рас.) Афіцыйная бачына. ФК «Берасьце». Праверана 13 чэрвеня 2012 г.
  3. ^ Re: Коммунальник (Слоним) (рас.) Форум. Футбол в Беларуси » Клубный футбол: чемпионаты, розыгрыши кубков, клубы, участие в еврокубках. Football.By (13 красавіка 2010). Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  4. ^ «Пинск-900» в сезоне – 2005 (рас.) Официальный сайт футбольного клуба «Волна-Пинск» Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  5. ^ ТУР 21. ПОСЛЕСЛОВИЕ. Роман Волков: за братом! (рас.) Футбол / Чемпионат Беларуси. Прессбол (27 верасьня 2005). Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ Сергей Сахарук повесил бутсы на гвоздь // Всё о футболе. — 8-11 красавіка 2011. — С. 11.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Профіль(недаступная спасылка) (рас.) на бачыне ФК «Берасьце»