Сярэднекалымск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сярэднекалымск (па-расейску: Среднеколымск, па-якуцку: Орто Халыма) — места (з 1775 г.) у Расейскай Фэдэрацыі, у складзе Сярэднекалымскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Аэрапорт, рачная прыстань. Насельніцтва 3587 чал. (2005), 3407 чал (2007). Заснаваны ў 1643 г. Разьмешчанае на паўночным усходзе РС(Я), на левым беразе ракі Калыма. Адлегласьць ад Якуцка: наземным шляхам 2664, паветраным 1485, водным 3940 км.

Заснаваны як казацкі астрог у 1643—1644 гг. якуцкімі казакамі Міхаілам Стадухіным ды Дзьмітрыем Зыранам.

У горадзе цэглавы ды малочны заводы, райгандалькантора. Маюцца Дом культуры, народны тэатар, сярэднеадукацыйная ды музычная школы, краязнаўчы музэй.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Среднеколымск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 34.