Сярэднявечная дыскатэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сярэднявечная дыскатэка
Альбом «Старога Ольсы»
Выдадзены 2005
Жанр фольк
Храналёгія «Старога Ольсы»
«Скарбы літвінаў»
(2004)
Сярэднявечная дыскатэка
(2005)
«Гераічны эпас»
(2006)

«Сярэднявечная дыскатэка» — альбом гурту «Стары Ольса», запісаны ў 2005 годзе.

Цытата з інтэрвію Зьмітра Сасноўскага:

« …мы не зьбіраліся ў гэтым годзе выпускаць канцэртны альбом, пакуль не запісалі ў клюбе «Рэактар» гэты канцэрт. Узровень запісу аказаўся нашмат лепшы, чым відэа, і паслухаўшы гэта, кіраўнік «БМА» Віталь Супрановіч сказаў: «А чаму б ня выдаць гэта ў выглядзе альбому?» Гэта значыць, усё атрымалася дастаткова выпадкова, але ў выніку мы засталіся задаволеныя. На адным дыску, атрымліваецца, можна паслухаць музыку з гэтага канцэрту, паглядзець відэа гэтага канцэрту і паглядзець фатаздымкі гэтага канцэрту. А з новага там зьявілася француская кампазыцыя «Ai Vis Lo Lop», у якой мы зрабілі такі экспэрымэнт: пасьля выкананьня сярэднявечнай мэлёдыі на дудах сыгралі адну з кампазыцыяў «Нірваны». »

Зьміцер Сасноўскіперадача Радыё Свабода

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. У каралеўскім войску (XVI cent)
  2. Вайтоўна (XVI cent)
  3. Platerspiel (XIII cent)
  4. A que por (XIV cent)
  5. Totus floreo (XIV cent)
  6. Marazula (XIV-XVI cent)
  7. Saltarello (XIV cent)
  8. Турдыён (XV cent)
  9. Ai Vis Lo Lop (XIII cent)
  10. Руевіт
    Дадатак
  11. Totentanz (XIII cent)
  12. Рыцар збройны (XVII cent)
  13. Войцэх

На дыску таксама зьмешчаны відэа кампазыцыяў «A que por», «Marazula», «Totus floreo», «Руевіт», фатаздымкі з канцэрту, а таксама ноты і тэксты песень.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сярэднявечная дыскатэка» — від канцэрту сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў: старая музыка на старых інструмэнтах, танцы і шмат беларускага піва. Сярэднявечныя дыскатэкі ладзяцца ў Менску 2—3 разы на год.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]