Сёдэрманлянд (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сёдэрманлянд
па-швэдзку: Södermanlands län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Нючэпінг
Дата ўтварэньня 1634
Ляндсгёўдынг Бэатрыс Аск
Насельніцтва (2023)
301 944 (9-е месца)
Шчыльнасьць 48 чал./км²
Плошча 6 060 км² (17-е месца)
Шырата Паўночная 58°46’16
Даўгата Усходняя 16°52’10
Лэн Сёдэрманлянд на мапе Швэцыі
Сёдэрманлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-D
Код аўтам. нумароў D
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сёдэрманлянд — лэн у Швэцыі, пераважна ў аднайменным ляндскапе, і часткова ў ляндскапах Нэрке й Уплянд. Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Вэстманлянд, Эстэр’ётлянд, Эрэбру. Адміністрацыйны цэнтар — Нючэпінг.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуны лэну Сёдэрманлянд

Сёдэрманлянд разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі, на паўднёвы захад ад Стакгольму. Падзяляецца на 9 камунаў. Лэн мае выйсьце да Балтыйскага мора (на паўднёвым усходзе) і да двух буйных азёраў: Мэлярэн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 301 944 чал. (па стане на 31.12.2023).

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Сёдэрманлянд зьяўляюцца Эскільстуна (69 948 чал.), Нючэпінг (38 780 чал.), Катрынэгольм (24 483 чал.), Стрэнгнэс (14 803 чал.), Уксэлёсунд (11 420 чал.).