Сівельга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сівельга
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Прусы
Вусьце Случ
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Слуцкі раён і Салігорскі раён
Даўжыня 19,5 км
Плошча басэйну 200 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Сі́вельга — рака ў Слуцкім і Салігорскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Случы (басэйн Дняпра). Даўжыня 19,5 км. Плошча вадазбору 200 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Асноўны прыток — рака Дзявіца (леваруч).

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Прусы Салігорскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вялікі Быкоў Салігорскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 332

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 332