Сімон Балівар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сімон Балівар
Simon Bolivar.jpg
Flag of Gran Colombia (1821).svg 1-ы Прэзыдэнт Вялікай Калюмбіі
верасень 1821 — 4 траўня 1830
Папярэднік: няма
Наступнік: Хаакін дэ Маскера
Flag of Peru.svg 6-ы Прэзыдэнт Пэру
17 лютага 1824 — 28 студзеня 1827
Папярэднік: Хасэ Бэрнарда дэ Талье
Наступнік: Мануель Салязар-і-Бакіхана
Bolivien 1825.svg 1-ы Прэзыдэнт Балівіі
11 жніўня 1825 — 29 сьнежня 1825
Папярэднік: няма
Наступнік: Антоніё Хасэ дэ Сукрэ
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 24 ліпеня 1783 Каракас
Памёр: 17 сьнежня 1830 Санта-Марыя, Калюмбія
Сужэнец: Мануель Саенс
Дзеці: няма
Simón Bolívar Signature.svg

Сімо́н Балі́вар (поўнае імя — Сімон Хасэ Антоніё дэ ля Сантысіма Трынідад Балівар-і-Понсэ-і-Палясіёс-і-Блянка, па-гішпанску: Simón José Antonio de la Santísima Trinidad Bolívar y Ponce y Palacios y Blanco; 24 ліпеня 178317 сьнежня 1830) — змагар за незалежнасьць Лацінскае Амэрыкі ад Гішпаніі. Найбольш уплывовы й вядомы з кіраўнікоў вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёніяў у Амэрыцы. Нацыянальны герой Вэнэсуэлы, у 1813 годзе быў абвешчаны Нацыянальным кангрэсам Вэнэсуэлы Вызваліцелем. Акрамя, таго вызваліў Новую Гранаду (сучасная Калюмбія й Панама), правінцыю Кіта (сучасны Эквадор) і Пэру. У 18191830 гадох прэзыдэнт Вялікай Калюмбіі, створанай на тэрыторыі вызваленых ад гішпанскай улады. У 1825 годзе стаў на чале Рэспублікі Балівія, якая была названая ў ягоны гонар.

Зьмест

[рэдагаваць] Раньнія гады

Сімон нарадзіўся 24 ліпеня 1783 году ў шляхетнай крэольскай сям’і Хуана Вінцэнта Балівара, які быў басконскага паходжаньня. Род Балівараў паходзіў зь мястэчка Ля-Пуэблё-дэ-Балівар у Біскаі, у Гішпаніі, які знаходзіўся тады ў акрузе Маркіна, а з пачаткам каляніяльнага жыцьця сям’я прыняла найактыўны ўдзел у жыцьці Вэнэсуэлы. Хлопчык рана пазбавіўся бацькоў. На выхаваньне й фармаваньне сьветапогляду Балівара вялікі ўплыў зрабіў ягоны настаўнік і старэйшы сябар, бачны асьветнік Сімон Радрыгес. Юнацтва Балівар правёў у Эўропе, вандраваўшы ў 17991806 гадох у Гішпаніі, Францыі, Італіі), дзе рана ажаніўся, але неўзабаве аўдавеў. 15 жніўня 1805 году на ўзгорку Монтэ-Сакра ў Рыме, у прысутнасьці Радрыгеса, ён пакляўся змагацца за вызваленьне Паўднёвай Амэрыкі ад каляніяльнага прыгнёту.

[рэдагаваць] Вэнэсуэльская рэспубліка

Сімон Балівар прыняў актыўны ўдзел у зьвяржэньні гішпанскага панаваньня ў Вэнэсуэле ў красавіку 1810 году й абвяшчэньні яе незалежнай рэспублікай у 1811​ годзе. Пасьля разгрому апошняй гішпанскім войскам, у 1812 годзе абгрунтаваўся ў Новай Гранадзе, дзе напісаў «Маніфэст з Картахены», а ў пачатку 1813 году вярнуўся на радзіму. У жніўні 1813 году ягоныя войскі занялі Каракас; была створана 2-я Вэнэсуэльская рэспубліка на чале з Баліварам. Аднак, ня вырашыўшыся правесьці рэформы накіраваныя на інтарэсы народных нізоў, ён ня здолеў заручыцца іхняй падтрымкай і ў 1814 годзе атрымаў паразу. Вымушаны шукаць прытулак на Ямайцы, у верасьні 1815 году апублікаваў там адкрыты ліст, дзе выказваў упэўненасьць у хуткім вызваленьні гішпанскай Амэрыкі.

[рэдагаваць] Стварэньне Калюмбіі

Усьвядоміўшы нарэшце неабходнасьць вызваленьня рабоў і вырашэньня іншых сацыяльных праблемаў, Балівар пераканаў прэзыдэнта Гаіці Пэтыёна на аказаньне паўстанцам ваеннай дапамогі й ў сьнежні 1816 году высадзіўся на ўзьбярэжжы Вэнэсуэлы. Скасаваньне рабства ў 1816 годзе й выдадзены ў 1817 годзе дэкрэт аб надзяленьні жаўнераў вызваленчай арміі зямлёй дазволілі яму пашырыць сацыяльную базу. Усьлед за пасьпяховымі дзеяньнямі ў Вэнэсуэле ягоныя войскі ў 1819 годзе вызвалілі Новую Гранаду. У сьнежні 1819 году ён быў абраны прэзыдэнтам абвешчанай Нацыянальным кангрэсам у Ангастуры (зараз Сьюдад-Балівар) рэспублікі Калюмбіі, куды ўвайшлі Вэнэсуэла й Новая Гранада. У 1822 годзе калюмбійцы выгналі гішпанскія войскі з правінцыі Кіта (зараз Эквадор), якая далучылася да Вялікай Калюмбіі.

[рэдагаваць] Распад калюмбійскай фэдэрацыі

Імкнучыся да аб'яднання гішпанамоўных-амэрыканскіх дзяржаваў, Балівар склікаў у Панаме кангрэс іхных прадстаўнікоў у 1826 годзе, але не дамогся посьпеху. Па сканчэньні вызваленчай вайны ў процівагу ягонай цэнтраліскай палітыцы ў рэгіёне ўзмацніліся сэпаратыскія тэндэнцыі. У выніку выступленьняў Балівар пазбавіўся ўлады ў Пэру й Балівіі ў 18271830 гадох. У пачатку 1830 года ён сышоў у адстаўку й неўзабаве памёр блізу калюмбійскага горада Санта-Марта 17 сьнежня 1830 году. Перад сьмерцю Балівар адмовіўся ад сваіх зямель, дамоў і нават дзяржаўнай пэнсіі й цэлыя дні праводзіў, сузіраючы з акна жывапісныя пэйзажы мясцовых «сьнежных гор» — Сьера-Нэвады [1].

[рэдагаваць] Баліварыяна

У Лацінскай Амэрыцы імя Балівара вельмі папулярнае. Яно сустракаецца ў назвах дзяржавы Балівія, правінцыяў, гарадоў, вуліцаў, грашовых адзінак (балівіяна - Балівія, балівар - Вэнэсуэла). Сімону Балівару прысьвечаны біяграфічныя нарысы, мастацкія творы, гістарычныя працы, а таксама шматлікія помнікі. Наймацнейшы футбольны клюб Балівіі носіць назву «Балівар». З 1822 году вернай сяброўкай і спадарожніцай жыцьця Балівара, нягледзячы на ўсе мэтамарфозы ягонага лёсу, была ураджэнка горада Кіта крэолка Мануела Саенс. Паводле неафіцыйных дадзеных, Сімон Балівар перамог у 472 бітвах.

Балівар зьяўляецца галоўным героем ў рамане калюмбійскага пісьменьніка Габрыеля Гарсіі Маркеса «Генэрал у сваім лабірынце», дзе падзеі разьвіваюцца ў апошні год жыцьця генэрала. Біяграфіі Балівара напісалі Эміль Людвіг і ўкраінскі клясык Іван Франка.

[рэдагаваць] Балівар у масонцтве

Вядома, што пасьвячэньне ў масонства Балівар прайшоў у Гішпаніі, у Кадызе. З 1807 году ён быў чальцом Шатляндзкага Статута. У 1824 годзе ў Пэру заснаваў ложу «Парадак і Свабода» № 2 [2].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ «Хронікі Харона. Энцыкляпэдыя сьмерці», Слоўнік абраных сьмерцяў. Новасыбірск ISBN 978-5-379-00562-7
  2. ^ Simon Bolivar

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Сімон Баліварсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах