Сўазілэнд
| Сўазілэнд Umbuso weSwatini Kingdom of Swaziland |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Siyinqaba» («Мы — крэпасьць») | |||||
| Дзяржаўны гімн «Nkulunkulu Mnikati wetibusiso temaSwati» |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская, сўаці | ||||
| Сталіца | Мбабанэ (адміністрацыйная), Лабамба (каралеўская рэзыдэнцыя) | ||||
| Найбуйнейшы горад | Мбабанэ | ||||
| Форма кіраваньня | абсалютная манархія Мсваці III |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
157-е месца ў сьвеце 17 364 км² 0,9 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
154-е месца ў сьвеце 1 185 000 68,2/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
146 месца ў сьвеце $5,878 млрд $5749 |
||||
| Валюта | Лілангені (SZL) |
||||
| Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
6 верасьня 1968 |
||||
| Аўтамабільны знак | SD | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sz | ||||
| Тэлефонны код | +268 | ||||
Сўазілэ́нд (Umbuso we Swatini, Kingdom of Swaziland) — невялікая краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Ня мае выхаду да мора, мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Назва краіны мае паходжаньне ад племені Сўазі з групы банту, якое засяляе гэтыя тэрыторыі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У І тысячагодзьдзі на тэрыторыю сучаснага Сўазілэнду прыбылі бушмэны. У VII стагодзьдзі яны былі выцесьненыя народам банту. У XVI стагодзьдзі тут была створаная племянная дзяржава народу сўазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасьць з бурамі, а потым з брытанцамі.
У 1894 годзе тэрыторыя Сўазілэнду ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Брытанскай Паўднёваафрыканскай Рэспублікі. У 1903 годзе Вялікабрытаніяй былі анэксаваныя бурскія рэспублікі разам з Сўазілэндам.
У 1929 годзе ўзьнікла першая сўазілэндзкая палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасьці якой было атрыманьне незалежнасьці Сўазілэнду. Мэта была дасягнутая ў 1968 годзе.
У 1973 годзе кароль прыпыніў дзейнасьць канстытуцыі, забараніў дзейнасьць палітычных партыяў і распусьціў парлямэнт. У 1978 годзе была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.
Пасьля сьмерці караля Сабхуза ІІ у 1982 годзе, уладу атрымала каралева Дзелівэ. Але каралеўская сям’я не згадзілася з гэтым, разьвязаўшы грамадзянскую вайну.
Сытуацыя стабілізавалася ў 1986 годзе, калі каралём стаў Мсваці ІІІ. З 1989 году распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 годзе кароль згадзіўся ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю, была зьмененая сыстэма выбараў. У 1993 годзе адбыліся першыя з 1973 году шматпартыйныя выбары. У 2001 годзе былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазьней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаў Народны Рух Імбакодва, які ў 2005 годзе забараніў дзейнасьць іншых партыяў.
Палітыка [рэдагаваць]
Сўазілэнд — гэта канстытуцыйная манархія. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1978 годзе, папраўкі былі ўнесеныя ў 1992 годзе. Згодна з канстытуцыяй, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль, выканаўчая ўлада належыць ураду, на чале з прэм’ер-міністрам. Прэм’ер-міністра назначае кароль. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту. Ніжняя палата складаецца з 65 дэпутатаў (10 назначаецца каралём, 55 выбіраецца на ўсеагульных выбарах), верхняя палата складаецца з 30 дэпутатаў (20 назначае кароль, 10 выбірае ніжняя палата). Дэпутаты парлямэнту выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.
Дзейны кароль Мсваці ІІІ кіруе краінай з 25 красавіка 1986 году. З 1976 году дзейнічае забарона на дзеяньне палітычных партыяў. Дазвол на дзейнасьць атрымала толькі партыя Народны Рух Імбакодва. На нелегальным становішчы існуе партыя Аб’яднаны Дэмакратычны Рух.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Сўазілэнд дзеліцца на 4 акругі:
Геаграфія [рэдагаваць]
Геаграфія краіны вельмі разнастайная, ад гор уздоўж мяжы з Мазамбікам, да саваннаы на ўсходзе і трапічных лясоў на паўночным захадзе. Самай вялікай ракой краіны зьяўляецца рака Лусутфу. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Пэрыяд дажджоў цягнецца з сакавіка да красавіка.
Эканоміка [рэдагаваць]
Будова эканомікі выглядае наступным чынам: прамысловасьць — 43%, паслугі — 41%, сельская гаспадарка — 16%. Беспрацоўе дасягае ўзроўню 40% працаздольнага насельніцтва. У краіне існуюць распрацаваныя радовішчы дыямэнтаў.
Сўазілэнд экспартуе ў асноўным цукар, мяса, дрэва, дыямэнты, каменны вугаль.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Насельніцтва Сўазілэнду складаецца з сўазі, і невялікай колькасьці зулусаў, эўрапейцаў і мазамбікцаў. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца сўазі і ангельская. Асноўная рэлігія — гэта хрысьціянства, якое вызнаецца ў спалучэньні зь мясцовымі верамі. Існуць невялікія абшчыны мусульманаў.
У Сўазілэндзе самая маленькая працягласьць жыцьця ў сьвеце — 34,1 году.
Адукацыя і культура [рэдагаваць]
У краіне дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасьці — Паўднёваафрыканскі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сўазілэнд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||