Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
| Таварыства беларускай мовы | |
| Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны | |
| Абрэвіятура | ТБМ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 27 чэрвеня 1989 (23 гады таму) |
| Тып | Асьветнае |
| Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
| Мэта | Адраджэньне беларускай мовы |
| Штабкватэра | Менск, вул Румянцава, д. 13 |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
| Старшыня | Алег Трусаў |
| Кіроўны орган | Зьезд |
| Зьвязаныя кампаніі | Газэты «Наша слова», «Новы час», часопіс «Верасень» |
| Колькасьць валянтэраў | каля 6000[1] |
| Сайт | www.tbm-mova.by |
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) — беларускае грамадзкае аб’яднаньне, што займаецца культурна-асьветніцкай дзейнасьцю ў галіне адраджэньня беларускай мовы. Чальцамі ТБМ заснаваныя некалькі рэгіянальных беларускамоўных выданьняў. Застаючыся па-за палітыкаю, Таварыства рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадзкага жыцьця, напрыклад, увядзеньня абвестак на беларускай мове ў грамадзкім транспарце, заахвочваньне прадпрымальнікаў падаваць на пакунках апісаньне прадукцыі на беларускай мове. Зьяўляецца пасьлядоўным абаронцам сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Старшыня таварыства — Алег Трусаў.
Зьмест |
Задачы[рэдагаваць]
Паводле Статуту мае наступныя задачы:
- разьвіцьцё народных мастацтва, звычаяў, самасьвядомасьці й гістарычнай памяці;
- распаўсюд беларускага мастацтва за мяжою;
- забесьпячэньне ўмоваў для бесперапыннай адукацыі на беларускай мове.
Спосабы дзейнасьці[рэдагаваць]
Таварыства ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:
- пераклад іншамоўнай літаратуры на беларускую мову для ўстановаў Беларусі;
- распрацоўка прапановаў аб удасканаленьні правапісу мовы;
- заснаваньне сродкаў масавай інфармацыі;
- абарона зацікаўленасьцяў сябраў таварыства перад іншымі ўстановамі;
- выданьне кнігаў ды пэрыёдыкі.
Установы[рэдагаваць]
- Зьезд. Склікаецца аднойчы на тры гады. Ухваляе Статут ды абірае Раду, Рэвізійную камісію і кіраўніка выданьня.
- Рада. Зьбіраецца прынамсі двойчы на год. Абірае Сакратарыят ды ўхваляе пастановы аб распараджэньні маёмасьцю ды колькасьці й тэрмінах платы складак.
- Сакратарыят. Зьбіраецца прынамсі аднойчы на месяц. Вядзе ўлік суполак, прыём сябраў ды выконвае пастановы Зьезда й Рады.
Мінуўшчына[рэдагаваць]
З ініцыятываю аб стварэньні ТБМ у 1989 годзе выступілі: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ды Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук, Беларускі фонд культуры, Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку, Таварыства «Радзіма», Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Белтэлерадыёкампанія. З таго часу арганізацыя сталася галоўным асяродзьдзем абароны правоў беларускамоўных грамадзянаў.
У 1990 г. праз выбары ў склад Вярхоўнага Савету Беларусі трапіла 13 вылучэнцаў таварыства[2]. У сакавіку таварыства пачало выданьне газэты «Наша слова»[3]. На 11 кастрычніка 2003 г. мела 300 сябраў за мяжой[4]. Пры канцы 2009 г. пачало выданьне часопіса «Верасень»[5]. На 29 сьнежня 2010 г. налічвала 5000 сябраў у Беларусі[6].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ ТБМ у лічбах
- ^ Не ўпусьціць магчымасьць // Мясцовае самакіраваньне. — 11 лютага 2010. — № 6 (200). — С. 1.
- ^ Ларыса Цімошык. Як «Наша слова» адгукнецца // Зьвязда : Газэта. — 2 лютага 2011. — № 20 (26884). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Алена Ляўковіч. Аптымісты зьбіраюцца на зьезд // Зьвязда : Газэта. — 11 кастрычніка 2003. — № 258 (24942). — ISSN 1990-763x.
- ^ Глеб Лабадзенка. «Верасень» выйшаў сапраўдным цудам у апошнія дні 2009 года // Зьвязда : Газэта. — 6 студзеня 2010. — № 2 (26607). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 2) // Зьвязда : Газэта. — 29 сьнежня 2010. — № 255 (26862). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |