Таварыства мёртвых паэтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Таварыства мёртвых паэтаў
Dead Poets Society
Dead poets society.jpg
Жанр фільм-драма
Рэжысэр Пітэр Ўір
У ролях Робін Ўільямз, Робэрт Шон Леанард, Ітан Гоўк
Кампазытар Морыс Жар
Апэратар Джон Сіл
Вытворчасьць Touchstone Pictures
Дата выхаду 1989
Час 128 хвілінаў
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $ 16,4 мільёнаў
Прыбытак каля $ 236 мільёнаў
Профіль на IMDb

«Таварыства мёртвых паэтаў» (па-ангельску: Dead Poets Society) — мастацкі фільм, зьняты рэжысэрам Пітэрам Ўірам ў 1989 годзе, драма. Прэмія «Оскар» за лепшы арыгінальны сцэнар, таксама фільм намінаваўся ў катэгорыях «Лепшы фільм» і «Лепшая мужчынская роля» (Робін Ўільямз). Дзьве прэміі «БАФТА» за лепшы фільм года й лепшую музыку.

Фільм распавядае пра гісторыю настаўніка ангельскай мовы й літаратуры, які натхняе сваіх вучняў зьмяняць штосьці ў сваім жыцьці й абуджае ў іх цікавасьць да паэзіі й літаратуры. Дзеяньне фільма адбываецца ў выдуманай акадэміі горада Ўэлтан у штаце Вэрмонт. Карціна мела надзвычайны посьпех у Злучаных Штатах і Эўропе[1].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЗША 1950-я гады. Сем юнакоў: Ніл Пэры (Робэрт Шон Леанард), Тод Эндэрсан (Этан Гоўк), Нокс Овэрстрыт (Джош Чарлз), Чарлі «Новы цуд» Дэлтан (Гэйл Гансэн), Рычард Кэмэран (Дылан Касман), Стывэн Мікс (Алелон Руджыера), Джэрард Пітс (Джэймз Ўотэрстан) зьяўляюцца вучнямі найпрэстыжнай акадэміі ў ЗША — Вэлтан, у аснове якой ляжаць чатыры прынцыпы: «Традыцыя», «Гонар», «Дысцыпліна» і «Дасканаласьць» («Tradition», «Honour», «Discipline» і «Excellence»). Аднак самі вучні даюць іншае вызначэньне сваім слупам, як яны іх называюць, школы «Гэлтан» (даслоўна - «пякельня»): «Пародыя», «Жах», «Упадніцтва» і «Адстой» («Travesty», «Horror», «Decadence» і «Excrement»).

У першы ж дзень вучні сустракаюць новага настаўніка, Джона Кітынга (Робін Ўільямз), мэтады выкладаньня якога карэнным чынам адрозьніваюцца ад традыцыйных, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай школе ўжо на працягу многіх дзесяткаў гадоў. Новы настаўнік пачынае выкладаньне з палымянай лекцыі аб іхняй няўхільнай сьмерці, тлумачыць, што жыцьцё мімалётнае, таму яны павінны прытрымлівацца прынцыпу «Лаві дзень» (лац. «Carpe diem», гэта значыць карыстайся сёньняшнім днём, лаві імгненьне — паэтычны заклік рымскага паэта Гарацыюса), а сябе ён просіць называць «О, капітан, мой капітан!». Астатняя частка фільма — абуджэньне, у якім героям фільма й гледачам даецца зразумець, што людзі, якія маюць аўтарытэт, павінны заўсёды дзейнічаць як «правадыры». Юнакі ў таямніцы ад усіх вяртаюць да жыцьця літаратурны клюб «Таварыства мёртвых паэтаў», чальцамі якога ў свой час зьяўляўся й сам Кітынга. Аднак бацькам ня вельмі падабаецца такое захапленьне юнакоў паэзіяй.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Оскар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лепшы сцэнар
  • Намінацыя на лепшы фільм
  • Намінацыя на лепшую мужчынскую ролю (Робін Ўільямз)
  • Намінацыя на лепшага рэжысэра (Пітэр Ўір)

Залаты Глёбус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Намінацыя на лепшы фільм (драма)
  • Намінацыя на лепшую мужчынскую ролю (драма, Робін Ўільямз)
  • Намінацыя на лепшага рэжысэра (Пітэр Ўір)
  • Намінацыя на лепшы сцэнар

Брытанская акадэмія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лепшы фільм
  • Лепшы саўндтрэк
  • Намінацыя на лепшую мужчынскую ролю (Робін Ўільямз)
  • Намінацыя на лепшага рэжысэра (Пітэр Ўір)
  • Намінацыя на лепшы арыгінальны сцэнар
  • Намінацыя на лепшы мантаж

Сэзар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лепшы замежны фільм

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]