Таварыства філяматаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
T. Зан, І. Дамейка, А. Міцкевіч, А. Э. Адынец, Я. Чачот (1889)

Тавары́ства філяма́таў (ад грэцкага «які імкнецца да веданьня») — таемнае патрыятычнае і асьветніцкае аб'яднаньне беларускіх і польскіх студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэта, якое дзейнічала ў 18171823 гадох, чальцамі якога былі пасьля выбітныя паэты, навукоўцы, грамадзкія дзеячы.

[рэдагаваць] Гісторыя

Зараджэньне таварыства адносіцца да восені 1817 года, калі 1 кастрычніка было створанае па ініцыятыве Адама Міцкевіча, Ануфрыя Петрашкевіча, Юзэфа Ежоўскага Таварыства сяброў карыснай пацехі. Ва ўстаноўчым сходзе ўдзельнічалі таксама Бруна Сухецкі і Эразм Палюшынскі, які быў абраны віцэ-прэзыдэнтам і скарбнікам таварыства; прэзыдэнтам стаў Юзэф Ежоўскі. У лістападзе таго жа года ў таварыства былі прынятыя Францішак Малеўскі, сын рэктара Віленскага ўнівэрсытэта Сымона Малеўскага, Восіп Кавалеўскі і Зыгмунд Навіцкі.

Пры ўдзеле Яна Чачота і Тамаша Зана таварыства было ператворанае і названа Таварыствам філяматаў; быў прыняты новы статут з 272 правіламі. Першапачатковымі мэтамі былі самаадукацыя і самаўдасканальваньне чальцоў, зьвязаных сяброўствам. Структура арыентавалася на навуковыя і літаратурныя таварыствы. Арганізацыя складалася з двух адзьдзяленьняў — літаратуры і маральных навук з Ф. Малеўскім, затым А. Міцкевічам на чале (18181819), і фізыка-матэматычнага і мэдыцыны пад кіраўніцтвам А. Петрашкевіча. Дзейнасьць складалася ў чытаньні і крытычных разборах сваіх твораў, дыскусіях аб прачытаных кнігах і г. д.

Пад уплывам прафэсара Віленскага ўнівэрсытэта Яўхіма Лелевеля з 1818 года ў праграме таварыства зьявіліся грамадзкія мэты, а ў 1819 годзе праграма набыла выразную палітычную і патрыятычную афарбоўку. У розны час у чальцы таварыства былі прынятыя Дамінік Цэзары Ходзька, Казімір Пясецкі, Ігнат Дамейка, Міхал Рукевіч, Ян Сабалеўскі (1819), Вінцэнцій Будрэвіч (1820), Станіслаў Казакевіч (1822). Самым старэйшым з філяматаў быў Ежоўскі, які нарадзіўся каля 1795 года, самым малодшым — Дамейка (1802 года нараджэньня).

Таварыства філяматаў заставалася таемным і з абмежаваным лікам чальцоў — 21 чалавек або 19, без З. Навіцкага, які па сканчэньні ўнівэрсытэта служыў настаўнікам у Беластоку і чальцом таварыства не лічыўся, а таксама без Б. Сухецкага і Э. Палюшынскага, выключаных за бязьдзейнасьць. Аднак яно ахапіла сваім уплывам віленскае студэнцтва і гімназічнае асяродзьдзе галоўным вобразам праз свае даччыныя арганізацыі, філіялы — легальныя і таемныя кружкі і таварыствы: Зьвяз сяброў (1819), ператвораны ў 1822 годзе ў Зьвяз філадэльфістаў (38 чальцоў); Гурток прамяністых, 1820), афіцыйна названым Таварыствам сяброў карыснай пацехі (168 чальцоў); таварыства філярэтаў (1820; 176 чальцоў), Таварыства паэтаў (1823; 17 чальцоў).

Мэмарыяльная табліца на будынку базыльянскага кляштара Сьв. Троіцы

Філяматы ўсталявалі кантакты са старэйшым пакаленьнем змоўшчыкаў зь ліку дзейнічалых у Летуве масонаў, зь нелегальнымі арганізацыямі ў Каралеўстве Польскім і з дзекабрыстамі.

[рэдагаваць] Працэс філяматаў

У 1823 годзе найслынныя філяматы і філярэты былі арыштаваныя і знаходзіліся ў зьняволеньні ў былых віленскіх кляштарах, пакуль цягнулася шматмесячнае сьледзтва, распачатае Мікалаем Навасільцавым. Частка філяматаў утрымоўвалася ў зьняволеньні ў былым кляштары місыянэраў, частка — у былым базыльянскім кляштары Сьвятой Троіцы (цяпер на будынку маецца мэмарыяльная табліца на літоўскай і польскай мовах, якая абвяшчае, што тут з 23 кастрычніка 1823 года па 21 красавіка 1824 года быў заключаны Адам Міцкевіч разам зь іншымі філяматамі і разгортваецца дзеяньне трэцяй часткі «Дзядоў»).

Суду было адданае 108 удзельнікаў студэнцкіх арганізацый (найбуйны студэнцкі палітычны працэс у Эўропе таго часу). Дваццаць зь іх увосень 1824 года былі альбо прысуджаныя да турэмных тэрмінаў з наступнай высылкай (Тамаш Зан, Адам Сузін, Ян Чачот), альбо высланыя ў глыб Расеі (Адам Міцкевіч, Восіп Кавалеўскі).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Таварыства філяматаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады