Таджыкістан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Ҷумҳурии Тоҷикистон
جمهوری تاجیکستان

Рэспубліка Таджыкістан

Сьцяг Таджыкістану Герб Таджыкістану
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз:  —
Месцазнаходжаньне Таджыкістану
Афіцыйная мова Таджыкская
Сталіца Душанбэ
Найбуйнейшы горад Душанбэ
Урад рэспубліка
Эмамалі Рахмон
 Акуіл Акуілаў
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
95-е месца ў сьвеце
143 100 км²
0,3
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
100-е месца ў сьвеце
7 320 000
45/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
139 месца ў сьвеце
$8,802 млрд
$1388
Валюта Сомані (TJS)
Часавы пас
 - улетку
TJT (UTC+5)
+5
Незалежнасьць
 — ад СССР
9 верасьня 1991
Дзяржаўны гімн «Суруди милли»
Аўтамабільны знак TJ
Дамэн верхняга ўзроўню .tj
Тэлефонны код +992
Мапа Таджыкістану

Таджыкіста́н (па-таджыцку: Тоҷикистон, Рэспубліка Таджыкістан) — краіна Цэнтральнай Азіі, сталіца Душанбэ. Мяжуе з Узбэкістанам, Кыргыстанам, Кітаем, Пакістанам і Аўганістанам. Ня мае выхаду да мора.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі сучаснага Таджыкісану заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара). Да 1220 году тэрыторыя ўваходзіла ў розныя Пэрсыдзкія імпэрыі. Ад 1220 да 1370 году тэрыторыя Таджыкістану была ў складзе Мангольскай імпэрыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістану ды Узбэкістану. У сярэдзіне 19 стагодзьдзя Усходняя Бухара стала васалам Расейскай імпэрыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР ды Таджыкская АССР ў складзе апошняй. Ад 1929 Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у г. Сталінбад, якому ў 1961 г. была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасьць абвешчаная 9 верасьня 1991 году, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж камуністычнымі сіламі ды ісламісцкай апазыцыяй. Заканчэньне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расеі — апазыцыя была уключаная ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзыдэнтам.

[рэдагаваць] Палітыка

Таджыкістан — прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт адначасова зьяўляецца ўзначальвае ўрад. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнай Вышэйшай Асамблеі (Majlisi Oli) — 63-меснай Асамблеі Прадстаўнікоў ды 33-меснай Нацыянальнай Асамблеі. Усеагульныя прамыя выбары ў Асамблею прадстаўнікаў праходзяць кожныя 5 гадоў (22 па партыйных сьпісах 5-працэнтным лімітам, астатнія — на аднамандатных акругах). Ад 2005 году большасьць месцаў у абедзьвюх палатах займаюць прадстаўнікі праўрадавай Народнай Дэмакратычнай Партыі.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Tajikistan provinces.png

Таджыкістан дзеліцца на тры правінцыі (вілаяты) і адну аўтаномную вобласьць (віялаці мукхтор). Дадаткова Душанбэ, сталіца — асобная адміністратыўная адзінка:

  1. Сагдыйская правінцыя
  2. Душанбэ
  3. Хатлонская правінцыя
  4. Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць

[рэдагаваць] Геаграфія

Таджыкістан ня мае выхаду да мора. 93% тэрыторыі краіны займаюць горы. Палова тэрыторыі знаходзіцца на вышыні болей за 3000 мэтраў над узроўнем мора. У цэнтральнай частцы краіны знаходзяцца горы Цянь-Шань. На паўднёвым усходзе — горы Памір. Самая высокая кропка краіны — гара Ісмаіла Саманіджы (7495 м) і пік Леніна (7134 м). На поўначы краіны знаходзіцца Фэрганская даліна. Мяжа з Аўганістанам праходзіць па рэках Пяндж і Амудар’я. Бягучыя праз усю краіну рэкі Амудар’я і Сырдар’я сілкуюцца ад тапленьня ледавікоў гор Кыргыстану ды Таджыкістану.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат кантынэнтальны, са значнымі сутачнымі і сэзоннымі ваганьнямі тэмпэратуры паветра, малой колькасьцю ападкаў, сухасьцю паветра і малой воблачнасьцю. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад 2 °C да −2 °C, у далінах і перадгор’ях паўднёвага захаду і поўначы краіны да −20 °C, яшчэ ніжэй на Паміры. Самая нізкая тэмпэратура дасягае — 63 °C на Паміры (Булункуль). Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад 30 °C у далінах паўднёвага захаду да 0 °C і ніжэй на Паміры. Самая высокая тэмпэратура складае +48 °C (Ніжні Пяндж).

[рэдагаваць] Эканоміка

Таджыкістан — адна з самых бедных краінаў СНД. Разьвіваюцца выключна лёгкая і харчовая прамысловасьць. У краіне ёсьць вялікія радовішчы баксытаў, урану, золата, ў нязначнай колькасьці нафты, прыроднага газу, волава ды іншых каляровых мэталаў.

Па адзнаках МВФ, 63% насельніцтва жывуць меней чым на 2 даляры ў дзень.

Пасьля распаду Савецкага Саюзу, эканоміка Таджыкістану была зруйнавана грамадзянскай вайной (СУП 1995 году склаў толькі 41% 1991 году). У 2001 годзе ў краіне адбылася моцная засуха, вынік састарэлай ірыгацыйнай сыстэмы. Гэта прывяло да таго, што 80% насельніцтва жыло за мяжой беднасьці, а ў краіне пачынаўся голад. У сельскай мясцовасьці толькі траціна насельніцтва мела доступ да пітной вады. Міжнародная дапамога ішла ў недастатковых памерах. Усю гэта вяло да значнай міграцыі насельніцтва за межы краіны. Вялікая колькасьць (да 800 тыс.) таджыкаў нелегальна працуюць у Расеі. Гэта тычыцца ня толькі некваліфікаваных працоўных, але і адукаваных людзей: дактароў, настаўнікаў, заробкі якіх дазваляюць жыць іх сваякам на радзіме. У 2005 годзе працоўныя мігранты перавялі на радзіму 247 млн даляраў (па некаторых адзнаках да 1 млрд даляраў, што складае амаль палову СУП краіны). Сярэдні заробак настаўніка ці доктара ў Таджыкістане (2003), склаў 10 даляраў.

Таджыкістан, маючы агульную мяжу з Аўганістанам, далучаны да міжнароднага транзыту наркотыкаў, якія трапляюць на рынкі ўсіх краінаў Эўропы. У апошнія гады Таджыкістан пачаў кантраляваць агульную мяжу з Аўганістанам з дапамогай міжнародных сілаў, удзельнічае разам з ААН у антынаркотыкавых апэрацыях. У 2003 годзе памежнікі затрымалі каля 6 тон гераіну, але гэта толькі нязначная частка трафіку, які кіруецца праз Таджыкістан.

У наш час сельская гаспадарка краіны складае 30,8% СУП, прамысловасьць — 29,1%, паслугі — 40,1%. Асноўным сэктарам эканомікі застаецца дзяржаўная. Яна кантралюе большую частку буйных прамысловых прадпрыемстваў. Экспарт алюмінію, які забясьпечвае палову экспартных паступленьняў, у 2005 годзе склаў толькі 550 млн даляраў, на другім месцы экспарт бавоўны. Таджыкістан мае значныя гідраэнэргарэсурсы, якія рэалізуюцца толькі на 5%.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

У лютым 2005 году колькасьць насельніцтва краіны складала 7 163 506 чалавек. Большая частка зь іх таджыкі (79,9%), потым узбэкі (15,3%), расейцы (1,1%) і кіргізы (1,1%). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6% насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85% насельніцтва), шыізм (5%), іншыя веравызнаньні (10%).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Таджыкістансховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
На іншых мовах