Таджыцкі нацыянальны ўнівэрсытэт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Таджыцкі нацыянальны ўнівэрсытэт — вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Таджыкістан. Разьмешчаны ў Душанбэ.
Гісторыя ўнівэрсытэта [рэдагаваць]
Утвораны 21 сакавіка 1947 г. Пастановай Савета Міністраў СССР, як Таджыцкі дзяржаўны унівэрсытэт ім. У. І. Леніна. Пачаў працу з 1 верасьня 1948 году. З 1997 году — Таджыцкі Дзяржаўны Нацыянальны Ўнівэрсытэт. З 2008 году — Таджыцкі нацыянальны ўнівэрсытэт. У структуру ўнівэрсытэта ўваходзяць 15 факультэтаў, выдавецтва, навуковая бібліятэка, батанічны сад. Ажыцьцяўляецца падрыхтоўка па 56 спэцыяльнасьцях.
У цяперашні час налічвае каля 18 тыс. студэнтаў (2008), каля 1200 выкладчыкаў (2008). Рэктар — Н. С. Саідаў.