Тадэвуш Далэнга-Мастовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тадэвуш Далэнга-Мастовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 жніўня 1898(1898-08-10)[1][2]
Памёр 20 верасьня 1939(1939-09-20)[1] (41 год) або 22 верасьня 1939(1939-09-22)[3] (41 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік, сцэнарыст
Гады творчасьці з 1930
Мова польская мова[4]
Подпіс Выява аўтографу

Тадэ́вуш Далэ́нга-Масто́віч (па-польску: Tadeusz Dołęga Mostowicz; 10 жніўня 1898 — 20 верасьня 1939) — польскі і беларускі пісьменьнік, празаік, які шмат гадоў жыў і пісаў у Глыбокім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Акунёва на Віцебшчыне (цяпер на тэрыторыі Глыбоцкага раёну). Да 1917 году вывучаў права ў Кіеве, у гэты час быў сябрам кансьпірацыйнай Польскай вайсковай арганізацыі. Па прыезьдзе ў Варшаву ахвотнікам уступіў у войска, прымаў удзел у польска-бальшавіцкай вайне. У 1922—1926 гадах быў супрацоўнікам, а пазьней рэдактарам часопіса «Rzeczpospolita». Як фэльетаніст выкарыстоўваў псэўданім C. hr. Zan. (Ц. хр. Зан).

Прымаў удзел у верасьнёвай кампаніі 1939 году. Трагічна загінуў пры невядомых акалічнасьцях падчас заняцьця Чырвонай Арміяй мястэчка Куты.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар раманаў «Апошняя брыгада» (друкаваў у частках у 1930 годзе, кніжнае выданьне ў 1932 годзе), «Кар’ера Нікадэма Дызмы» (1932), «Ківоны» (друкаваў у частках у 1932 годзе, кніжнае выданьне ў 1987 годзе), «Пракуратар Аліцыя Хорн» (1933), «Доктар Мурэк ануляваны» і «Другое жыцьцё доктара Мурка» (1936), «Знахар» (1937), «Прафэсар Вільчур» (1939), «Дзёньнік пані Ханкі» (1939).

Паводле сюжэту «Знахара» ў 1937 годзе быў зьняты фільм з аднайменнай назвай. У 1981 годзе была зробленая другая экранізацыя раману «Знахар».

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч ёсьць аўтарам слыннага афарызму: «Ёсьць тры вечныя рэчы: вечная асадка, вечнае каханьне і вечная андуляцыя. Найбольш трывалае з гэтых трох — гэта вечная асадка».

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльная дошка у Глыбокім

Парэшткі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча былі прывезеныя ў Варшаву 24 лістапада 1978 году і пахаваныя ў катакомбах Павонзкавых могілак.

У 1998 годзе ў Глыбокім на будынку суду, на доме, дзе жыў пісьменьнік, усталяваная дошка памяці Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча.

У 2016 годзе пабачыў сьвет першы пераклад раману Далэнгі-Мастовіча на беларускую мову. Раман «Знахар» пераклалі чатыры перакладчыцы: Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Знахар: раман-фільм / Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. — Вільнюс : Логвінаў, cop. 2016. — 290, [1] с. — (Калекцыя «ПрайдзіСвета»).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]