Тадэвуш Кандрусевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тадэвуш Кандрусевіч
Tadeusz Kondrusiewicz in Baranovichi.jpg
Род дзейнасьці каталіцкі гіерарх
Дата нараджэньня 3 студзеня 1946
Месца нараджэньня Адэльск, Гарадзенскі раён, БССР
Coat of arms of Tadeusz Kondrusiewicz.svg

Тадэ́вуш Кандрусе́віч (па-польску: Tadeusz Kondrusiewicz; нарадзіўся 3 студзеня 1946, мяст. Адэльск, Гарадзенскі раён) — каталіцкі арцыбіскуп Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

Сьвецкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Ігнацыя (19061985) і Ганны з Шустаў (19111999) Кандрусевічаў, меў сястру Марыю Бурыху (19491997).

У 1962 годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту, адкуль праз год вымушаны быў сысьці ў сувязі з абвінавачваньнямі ў рэгулярным наведваньні касьцёлу і ўдзеле ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Горадні, у 1964 годзе паступіў на энэргамашынабудаўнічы факультэт Ленінградзкага політэхнічнага інстытуту, які скончыў ў 1970 на «выдатна», атрымаў дыплём інжынэра-мэханіка па спэцыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынэрам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынэраў атрымаў аўтарскае пасьведчаньне на вынаходку «Прамысловы ўзор спэцыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для Волскага аўтамабільнага завода».

Служба ў Летуве й Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19761981 навучаўся ў Духоўнай сэмінарыі ў Коўне. 31 траўня 1981 прыняў сьвятарскае пасьвячэньне з рук біскупа Людаса Павілоніса. У 19811986 быў вікарыем у віленскім касьцёле сьв. Тарэсы пры Вострай Браме, у 19861987 — парафіі Маці Божай Шкаплернай у Друскеніках, у 19871988 — у віленскім касьцёле Сьвятога Духа. 13 лютага 1988 прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафіяў Маці Божай Анёльскай і сьвятога Францішка Ксавэрыя (катэдра). У 1985 на тэалягічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалёгіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэньне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору Lumen Gentium пра Касьцёл». У 1988 тамсама абараніў дысэртацыю на тэму «Паглыбленьне вучэньня пра Касьцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакумэнтах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалёгіі.

25 ліпеня 1989 году Папа Ян Павал ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Гіпона-Зарыцкім і апостальскім адміністратарам Менскай дыяцэзіі. Біскупскую сакру, якая адбылася 20 кастрычніка 1989 у базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча Quis ut Deus — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі заснаваў Гарадзенскую вышэйшую духоўную сэмінарыю, спрыяў вяртаньню і адкрыцьцю каля 100 раней зачыненых касьцёлаў і прычыніўся да выданьня «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэньня Касьцёла ў Беларусі.

Служба ў Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 красавіка 1991 менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Эўрапейскае часткі Расеі. У 19941999 — чалец Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. За час яго біскупскага служэньня ў Расеі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістраваная Апостальская Адміністратура для каталікоў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасьці адноўленых парафіяў і іншых касьцёльных структураў. У 1991 у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкае тэалёгіі імя сьвятога Тамаша Аквінскага, 3 філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta…», раней — «Theologia»); у Санкт-Пецярбургу заснавана «Радыё Марыя»; у 1993 у Санкт-Пецярбургу адкрытая Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў».

Пасьля падзелу Адміністратуры 23 лістапада 1999 прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы Эўрапейскае часткі Расеі. У лютым 1999 абраны Старшынём новастворанае Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі. 11 лютага 2002 апостальская адміністратура была ўзьведзеная ў ранг архідыяцэзіі з назваю архідыяцэзія Божае Маці і з катэдрай у Маскве, і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыям. Дзякуючы яго намаганьням у Расеі распачала працу дабрачынная арганізацыя «Caritas», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», салезіянскі і францішканскі выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменьняў тэалягічнае, рэлігійнае, філязофскае і літургічнае літаратуры), заснаваныя штотыднёвая каталіцкая газэта «Свет Евангелия», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на расейскую мову, Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і. У 1999 абраны сапраўдным сябрам (акадэмікам) Міжнароднае акадэміі навук Эўразіі.

Арцыпастырская служба ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 верасьня 2007 папа Бэнэдыкт XVI вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Божае Маці і прызначыў яго арцыбіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у адмысловую раду па Эўропе пры Генэральным сакратарыяце Сыноду Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду «Справядлівасьць і мір». Зьяўляецца віцэ-прэзідэнтам Эўразійскага аддзяленьня Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). 25 кастрычніка 2009 у менскай архікатэдры быў урачыста прыняты ў Мальтыйскі ордэн.

Валодае беларускай, расейскай, польскай, летувіскай, ангельскай і італьянскай мовамі.

Папярэднік
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі
19992005
Наступнік
Ёзэф Вэрт
Папярэднік
Казімер Сьвёнтак
Арцыбіскуп Менска-Магілёўскі
2007
Наступнік

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]