Тайбэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
TaipeiViewFromMaokong.jpg

Тайбэ́йсталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна мянуецца «мейсцам часовага знаходжаньня ўрада Кітайскай Рэспублікі на час камуністычнага мецяжу»). Паводле пункта гледжаньня кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР.

Насельніцтва 2,630,191 чал. (чэрвень 2008) Тайбэй разьмешчаны ў паўночнай частцы выспы Тайвань і акружаны аднайменным паветам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасьці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы. Тайбэй — найважны транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёва-ўсход, у бок порта Цзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаосюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаосюн, уведзеная ў строй у студзені 2007 году. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх хмарачосаў сьвету — Тайбэй 101. Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Таоюань, разьмешчаны ў павеце Таоюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, марскі порт Цзілун на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы выспы. Горад Тайбэй — найважны адукацыйны і ўнівэрсытэцкі цэнтар Тайваня. Сярод вучэбных установаў найболей вядомы Тайваньскі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт. Тайбэй — таксама найбуйны цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.

У 2007 году тамака прайшла Вікіманія.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Тайбэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў