Тайскі сонечны каляндар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тайскі сонечны каляндар — афіцыйны і найбольш распаўсюджаны каляндар у Тайляндзе. Каляндар быў уведзены Чулалангкорнам ў 1888 годзе н. э., і пры гэтым ён замяніў тайскі месяцовы каляндар.
Годазьлічэньне вядзецца паводле будысцкай эры (па-тайску: พุทธศักราช) (б. э.), якая пачалася на 543 гады раней Хрысьціянскай эры, таму 2013 год нашай эры паводле Грэгарыянскага календара зьяўляецца 2556 годам будысцкай эры.
12 месяцаў [рэдагаваць]
| Беларускі варыянт | Тайскі варыянт | Скар. | Лацінская транскрыпцыя | Беларуская транскрыпцыя | знак задыяку |
|---|---|---|---|---|---|
| Студзень | มกราคม | ม.ค. | makarakhom | макаракгом | Казярог |
| Люты | กุมภาพันธ์ | ก.พ. | kumphaphan | кумпгапган | Вадаліў |
| Сакавік | มีนาคม | มี.ค. | minakhom | мінакгом | Рыбы |
| Красавік | เมษายน | เม.ย. | mesayon | мэсаён | Авен |
| Травень | พฤษภาคม | พ.ค. | pruetsaphakhom | пхрысапгакгом | Цялё |
| Чэрвень | มิถุนายน | มิ.ย. | mithunayon | мітгунаён | Блізьняты |
| Ліпень | กรกฎาคม | ก.ค. | karakadakhom | каракадакгом | Рак |
| Жнівень | สิงหาคม | ส.ค. | singhakhom | сынгхакгом | Леў |
| Верасень | กันยายน | ก.ย. | kanyayon | кан’яён | Панна |
| Кастрычнік | ตุลาคม | ต.ค. | tulakhom | тулакгом | Шалі |
| Лістапад | พฤศจิกายน | พ.ย. | pruetsachikayon | пхрысатхікаён | Скарпіён |
| Сьнежань | ธันวาคม | ธ.ค. | thanwakhom | тганвакгом | Стралец |
7 дзён [рэдагаваць]
| Беларускі варыянт | Тайскі варыянт | Лацінская транскрыпцыя | Беларуская транскрыпцыя | Колер | Санскрыт | Плянэта |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Нядзеля | วันอาทิตย์ | wan athit | ван атхыт | чырвоны | Сур’я | Сонца |
| Панядзелак | วันจันทร์ | wan chan | ван т’ан | жоўты | Чандра | Месяц |
| Аўторак | วันอังคาร | wan angkhan | ван ангкган | ружовы | Мангала | Марс |
| Серада | วันพุธ | wan phut | ват пгут | зялёны | Будха | Мэркурый |
| Чацьвер | วันพฤหัสบดี | wan pharuehat (sabodi) | ван пхарыхат (сабоды) | памаранчавы | Брыгаспаты | Юпітэр |
| Пятніца | วันศุกร์ | wan suk | ван сук | блакітны | Шукра | Вэнэра |
| Субота | วันเสาร์ | wan sao | ван сау | фіялетавы | Шані | Сатурн |