Такантынс (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Такантынс
Tocantins
Такантынс
Агульныя зьвесткі
Краіны басэйну Бразылія
Даўжыня 2850 км
Плошча басэйну 770000 км²
Месцазнаходжаньне
Такантынс на мапе

Таканты́нс — рака ў Паўднёвай Амэрыцы, якія працякае па тэрыторыі Бразыліі. Даўжыня 2850 км, плошча басэйну 770 тыс. км². Упадае ў эстуарый Амазонкі. Галоўны прыток — рака Арагуая. Сярэдні расход вады 16,3 тыс. м³/с. Суднаходная на 350 км ад вусьця.

Рака бярэ пачатак ад зьліцьця рэкаў Мараньян і Алмас, вытокі якіх знаходзяцца на ўсходніх схілах гораў Сэра-Дарада, у цэнтральнай частцы Бразыльскага нагор’я. Да амазонскай нізіны цячэ па гарыстай мясцовасьці, утвараючы шматлікія парогі, у тым ліку парогі Гуарыба. Пасьля выхаду на раўніну становіцца суднаходнай (на 350 км ад вусьця), запавольваецца пасьля зьліцьця з буйным прытокам зьлева ракі Арагуа. Упадаючы ў Рыю-Пара, правы рукаў дэльты Амазонкі, складае шырокі эстуары.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Такантынс (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў