Такелаў
| Такелаў Tokelau |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: Tokelau mo te Atua | |||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | такелаўская, ангельская | ||
| Сталіца | няма, кожны атол мае ўласны адміністрацыйны цэнтар |
||
| Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Джон Ален |
||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
228-е месца ў сьвеце 10 км² нязначны |
||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
220-е месца ў сьвеце 1416 115/км² |
||
| СУП • агульны (1993) • на душу насельніцтва |
227-е месца ў сьвеце $1,5 млн $1035 |
||
| Валюта | Новазэляндзкі даляр (NZD) |
||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .tk | ||
| Тэлефонны код | +690 | ||
Такела́ў (па-ангельску: Tokelau) — залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі, разьмяшчаецца на трох каралавых атолах, якія маюць агульную назву — Выспы Такелаў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Выспы Такелаў былі заселеныя палінэзійцамі, якія рухаліся зь іншых выспаў Акіяніі. У 1889 годзе Вялікабрытанія ўсталявала тут свой пратэктарат, а ў 1916 годзе далучыла выспы да сваёй калёніі Выспы Гілбэрта і Лагуны. У 1925 годзе брытанцы перадалі ўладу над выспамі Новай Зэляндыі. З 1926 да 1948 году Такелаў былі далучаныя да Заходняга Самоа, якое у той час таксама знаходзілася ў залежнасьці ад Новай Зэляндыі.
Да 1979 году на выспы прэтэндавалі Злучаныя Штаты, якія ў 1925 годзе анэксавалі выспу Сўэйн якая адносіўся да Такелаў. У 1979 годзе паміж ЗША і Новай Зэляндыяй была падпісана дамова, згодна зь якой ЗША прызналі новазэляндзкую ўладу на выспах Такелаў, а Новая Зэляндыя прызнала амэрыканскую ўладу над Сўэйнам. Аднак гэтую дамову не прызнала мясцовая ўлада Такелаў, якія лічыць выспу Сўэйн сваёй тэрыторыяй.
Палітыка [рэдагаваць]
Фармальна кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца брытанская каралева Элізабэта ІІ, ад імя якой непасрэдным кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца Дэвід Пэйтан. Мясцовым прэм’ер-міністрам зьяўляецца Курэса Насаў, які кіруе мясцовай радай, складаючайся з прадстаўнікоў трох выспаў. Заканадаўчая ўлада на выспах належыць аднапалатнаму парлямэнту (45 дэпутатаў), у склад якога выбіраюцца па 15 прадстаўнікоў ад кожнай выспы.
Замежныя зносіны і абарону выспаў забясьпечвае Новая Зэляндыя, а ўсімі ўнутранымі справамі займаюцца мясцовыя ўлады.
Геаграфія [рэдагаваць]
Такелаў знаходзіцца на групе выспаў — выспы Такелаў, якія складаюцца з трох каралавых атолаў: Атафі, Нукунону і Факаофа. Выспы знаходзяцца паміж Гаваямі і Новай Зэляндыяй. Тут няма ніякіх марскіх партоў і аэрапортаў.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Такелаў дзеліцца на тры адміністрацыйныя адзінкі згодна з колькасьцю атолаў. Дынастычнае кіраваньне мясцовымі ўладарамі атолаў было зьліквідаванае ў 1916 годзе брытанцамі, але ў канцы 1980-х гадоў адбылася рэстаўрацыя дынастычнага кіраваньня, толькі цяпер мясцовыя ўладары завуцца Faipule, ці «кіраўнікі ўраду».
Эканоміка [рэдагаваць]
Такелаў мае вельмі слабую эканоміку. Дэфіцыт бюджэту складае 82%, СУП на аднаго жыхара вагаецца вакол $1000 у год. Эканамічнае жыцьцё тэрыторыі трымаецца на дапамозе Новай Зэляндыі, якая капмэнсуе дэфіцыт бюджэта і зьяўляецца асноўным зьнешнеэканамічным партнэрам Такелаў.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі выспаў зьяўляецца какосавы арэх, копра, хлебнае дрэва, папая і бананы.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
На выспах жыве каля 1,5 тыс. чалавек, у асноўным палінэзійцаў, якія карыстаўцца ангельскай і такелаўскай мовамі. Слабая эканоміка тэрыторыі выклікала працоўную міграцыю, якая кіруецца ў асноўным у бок Новай Зэляндыі. Штогод колькасьць насельніцтва скарачаецца на 0,9%.
Культура [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Такелаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
