Талачын
| Талачын | |||||
Колішні манастыр базылянаў |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1433 | ||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Талачынскі | ||||
| Насельніцтва: | 10 155[1] (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2136 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211070 | ||||
| Аўтамабільны код: | 2 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.417° пн. ш. 29.7° у. д.Каардынаты: 54°25′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.417° пн. ш. 29.7° у. д. | ||||
|
Талачын на мапе Беларусі
Талачын
|
|||||
Талачы́н — места ў Беларусі, на рацэ Друць. Адміністрацыйны цэнтар Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 10 155[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 124 км на паўднёвы захад ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Масква. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Менск — Масква, а таксама дарогі ў кірунках на Круглае, Чашнікі, Сянно.
Зьмест |
Назва[рэдагаваць]
Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня тапоніму «Талачын». Першая зьвязвае назву паселішча са словам «талака» — згуртаваньнем людзей дзеля калектыўнай працы (напрыклад, будова хаты, вал лесу)[2]. Прыхільнікі другой вэрсіі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад слова «толочея» — сыноніму кірмаша[3].
Гісторыя[рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Талачын датуецца 1433, калі ён ужо меў статус места ў Друцкім княстве (у складзе Вялікага Княства Літоўскага) і знаходзіўся ў валоданьні князёў Друцкіх[4]. У сяр. XVI ст. Талачын згадваецца як гандлёвае мястэчка, дзе рэгулярна праводзілася 3 кірмашы. У гэты час мясьціна належала Друцкім-Талачынскім. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Талачын увайшоў у Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. У кан. XVI ст.[4] мясьціна перайшла ў валоданьне Сапегаў, пазьней — Сангушкаў.
У 1604 Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых. Станам на 1621 у мястэчку было 314 будынкаў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Талачын спалілі маскоўскія захопнікі; колькасьць будынкаў скарацілася да 142[4].
У 1769 Сангушкі фундавалі ў Талачыне базылянскі кляштар. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) усходняя частка мястэчка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі (атрымала назву Стары Талачын), тым часам заходняя частка, што разьмяшчалася за Друцьцю, пачала называцца Новым ці Зарэчным Талачыном. Цягам 1772—1793 мястэчка было памежным пунктам з мытняй. 15 лютага 1782 у царскім указе Талачын значыцца як места, аднак ва ўказе ад 9 лютага 1783 — як мястэчка. У 1779 пры базылянскім кляштары адкрыліся школа і шпіталь.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Новы Талачын таксама апынуўся у складзе Расейскай імпэрыі. Стары Талачын лічыўся цэнтрам Стараталачынскай воласьці, якая ўвайшла ў Копыскі павет; Новы Талачын быў цэнтрам Зарэчнаталачынскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні.
У вайну 1812 году ў Талачыне згарэлі 2 касьцёлы, паштовы двор, 30 крамаў, 56 двароў. У ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон, на загад якога тут спалілі сьцягі «Вялікай арміі».
Станам на 1847 у Талачыне праводзілася 3 кірмашы на рок — Мікалаеўскі (9 траўня), Ільлінскі (20 ліпеня), Усьпенскі (8 верасьня). З 1859 каля мястэчка дзейнічала гута. У 1860-я беларускіх сялянаў вёскі Загарадзьдзе каля Талачына, што актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызвольным руху, расейскія ўлады вывезьлі за межы Беларусі. Саму ж вёску засялілі 15 сялянскімі сем’ямі з цэнтральнай Расеі (Разанская губэрня)[5].
У 1861 Стары Талачын увайшоў у Аршанскі павет. У 1863 тут адкрылася народная вучэльня. У 1869 у Зарэчным Талачыне таксама адкрылася вучэльня, у 1881 — пачаў працаваць крухмальны завод. У пач. XХ ст. у Талачыне быў 391 будынак, працавалі 2 гарбарныя, крухмальны, цагельны, піваварны заводы, а таксама шкляная гута, вадзяны млын; дзейнічалі 2 народныя вучэльні, школа, царква і касьцёл; мясцовае насельніцтва гандлявала збожжам і лесам.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Талачын увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Талачын вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну Аршанскай акругі. У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. Станам на 1939 у Талачыне працаваў ільнозавод, а таксама шпалапільны, гарбарны заводы, былі іншыя прадпрыемствы, у тым ліку ткацкая фабрыка. У Другую сусьветную вайну з 8 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
22 ліпеня 1955 Талачын атрымаў статус места. 28 лютага 2011 адбылося зацьверджаньне мескага сьцяга[6].
Насельніцтва[рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1880 — 543 чал., у тым ліку 290 праваслаўных і 253 юдэі ў Новым Талачыне; 3581 чал., у тым ліку 432 праваслаўныя, 30 каталікоў і 1119 юдэяў у Старым Талачыне[7]; 1897 — 2614 чал.
- XX стагодзьдзе: 1917 — 2181 чал.; 1939 — 6100 чал.; 1991 — 10,2 тыс. чал.[8]; 2000 — 10,6 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2003 — 10,4 тыс. чал.; 2006 — 10,3 тыс. чал.; 2009 — 10 155[1] чал. (перапіс)
Адукацыя[рэдагаваць]
У Талачыне працуюць 3 сярэднія, 1 пачатковая школы.
Культура[рэдагаваць]
Дзейнічаюць 4 бібліятэкі, дом культуры, пры якім — народная самадзейная кінастудыя «Летапіс». У 2001 годзе адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.
Мэдыі[рэдагаваць]
У месьце выдаецца раённая газэта «Наша Талачыншчына» (да 2001 мела назву «Сцяг Ільіча»). Наклад — больш за 5000 асобнікаў.
Забудова[рэдагаваць]
Цэнтар Талачына склаўся яшчэ ў XVI—XVІI стст. Яго плянавальная структура сфармавалася ў XVІІI—XIХ стст. Паводле генэральных плянаў, распрацаваных у 1968 і 1977, утварыўсяя мікрараён. У цэнтпы места 2—4-павярховыя будынкі.
Эканоміка[рэдагаваць]
Прадпрыемствы тэкстыльнай, першаснай апрацоўкі лёну, харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Талачыны |
|---|
|
Транспарт[рэдагаваць]
Праз Талачын праходзяць аўтамабільныя дарогі Р19 (Талачын — Крупкі), Р25 (Віцебск — Талачын) і Р26 (Талачын — Круглае — Нежкава). За 5 км ад места праходзіць аўтамагістраль М1E30.
Маецца рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Менскам, Віцебскам і Воршай.
Чыгуначная станцыя Талачын на лініі Масква — Менск. Пасажырскія і хуткія цягнікі на Менск, Воршу, Маскву, прымескае злучэньне з Воршай і Менскам.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
Працуе Талачынскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[10].
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (XIX ст.)
- Могілкі габрэйскія
- Царква і манастыр базылянаў (1793; былая грэка-каталіцкая, цяпер праваслаўная царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы)
Страчаная спадчына[рэдагаваць]
- Сынагога
Галерэя[рэдагаваць]
Вядомыя асобы[рэдагаваць]
- Валеры Анісенка (нар. 1944) — беларускі актор, рэжысэр, заслужаны дзяяч мастацтва
- Уладзімер Гарбачоў (нар. 1926) — беларускі навуковец-мэдык
- Лявон Баразна (1929—1972) — беларускі мастак і фальклярыст
- Аркадзь Жураўскі (1924—2009) — беларускі мовазнавец
- Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — беларускі мастак
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 375.
- ^ Чарвінскі М. Талачын // «Радыё Свабода», 2 сьнежня 2002.
- ^ а б в Талачын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 655.
- ^ Гісторыя Талачынскага раёна: Дарэвалюцыйны перыяд на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
- ^ Tołoczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 367.
- ^ Толочин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Дулеба Г. Хаўратовіч І. Талачын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 495.
- ^ Толочин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура[рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988.ISBN 5-85700-007-6.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Tołoczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 367.
- Шнейдер А. Толочин: историко-экономический очерк. — Мн., 1983. — 62 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Талачын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Талачын на Radzima.org
- Талачын на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Талачын — парафія святога Антонія Падуанскага на Catholic.by
|
||||||||