Талачынскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Талачынскі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Талачын
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Алег Лындзін[d][1]
Насельніцтва (2018) 24 478[2]
Шчыльнасьць 16,3 чал./км²
Плошча 1498,56[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 234 м[4]
Месцазнаходжаньне Талачынскага раёну
Талачынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-36
Паштовыя індэксы 211 0хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Талачы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 478 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Талачын.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Талачынскі раён падзелены на 7 сельсаветаў — Аболецкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Коханаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі і Талачынскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 17 ліпеня 1924 году. Некаторыя населеныя пункты, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі раёну, згадваюцца ў летапісах XI—XII стагодзьдзяў, у тым ліку і старадаўні Друцак, якому ў 2001 годзе споўнілася 1000 гадоў. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[5].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Аршанскім, Сеньненскім, Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Магілёўскай вобласьцю.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 36 418 чал. (перапіс)
  • XXI стагодзьдзе: 12 студзеня 2009 году — 30,4 тыс. чал. (паводле афіцыйнай старонкі Талачынскага райвыканкаму); 2009 год — 28 565 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 25 288 чал.[7]; 2017 год — 24 861 чал.[8]; 2018 год — 24 478 чал.[2]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён пралягае чыгунка і аўтамагістраль БерасьцеМенск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі, газаправоды Ямал — Эўропа і ТаржокМенскІвацэвічы, нафтаправод УнечаДзісна.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.tolochin.vitebsk-region.gov.by/ru/Ruk/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
  6. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Талачынскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў