Талачынскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Талачынскі раён | |
| Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Талачын |
| Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
| Насельніцтва (2009) | 28 565[1] |
| Шчыльнасьць | 21 чал./км² |
| Плошча | 1498,56[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Талачынскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-21-36 |
| Паштовыя індэксы | 211 0хх |
| Афіцыйны сайт | |
Талачы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 28 565[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Талачын.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Талачынскі раён падзелены на Коханаўскі пасялковы савет і 7 сельсаветаў — Аболецкі, Азярэцкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі і Талачынскі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Утвораны 17 ліпеня 1924 году. Некаторыя населеныя пункты, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі раёну, датычацца ў летапісах XI—XII стагодзьдзяў, у тым ліку і старадаўні Друцак, якому ў 2001 годзе споўнілася 1000 гадоў. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[3].
Геаграфія [рэдагаваць]
Мяжуе з Аршанскім, Сеньненскім, Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Магілёўскай вобласьцю.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1999 — 36 418 чал. (перапіс)
- 12 студзеня 2009 — 30,4 тыс. чал. (паводле афіцыйнай старонкі Талачынскага райвыканкаму)
- 2009 — 28 565[1] чалавек (перапіс).
Транспарт [рэдагаваць]
Праз раён пралягае чыгунка і аўтамагістраль «Берасьце — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі», газаправоды «Ямал — Эўропа» і «Таржок — Менск — Івацэвічы», нафтаправод «Унеча — Дзісна».
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Лявон Баразна — мастак і фальклярыст
- Ірвін Берлін — амэрыканскі кампазытар
- Вера Вярба — беларуская паэтэса
- Аркадзь Жураўскі — беларускі мовазнавец
- Віктар Казанцаў — Герой Расеі
- Аляксандар Петрашкевіч — гісторык, драматург, сцэнарыст. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданьні Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.
- Міхаіл Савіцкі — беларускі мастак, акадэмік НАН Беларусі, Герой Беларусі (2006), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расеі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Талачынскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка Талачынскага райвыканкаму(рас.)
- Інфармацыя на старонцы Radzima.org(бел.)
- Талачынскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
- Карта раёну на старонцы vitebsk.by
|
|||||||||||||