Талерка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэталёвая талерка
Дэкаратыўныя турэцкія сподачкі

Талерка — посуд, зь якога ўжываюць першую ды другую стравы, з трэціх страваў толькі дэсэрты. Пераважна талерка круглай формы. Талеркі таксама бываюць для хараства. Такія талеркі завуцца дэкаратыўныя талеркі.

Матэрыял[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матэрыялы талеркі бываюць розныя. Матэрыял часта грае вялікую ролю ў прызначэньні талеркі.

  • Керамічныя, або гліняныя
  • Шкляныя
  • Парцалянавыя
  • Драўляныя
  • Мэталёвыя

Таксама талеркі бываюць для аднаразовага прызначэньня. Гэта:

  • Плястыкавыя
  • Папяровыя

Прызначэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Талеркі маюць розную глыбіню. Глыбіня талеркі залежыць ад яе прызначэньня. Талеркі велікай глыбіні пераважна прызначаныя для першай стравы, радзей трэцяй стравы. Талеркі малой глыбіні — для другой ды трэцяй стравы.

Талеркі малога памеру ды малой глыбіні часта выкарыстоўваюцца як ніжняя частка кубачка, каб тое, што наліате ў кубачак, у асобных выпадках вылівалася на талерку. Такія талеркі завуць сподачкамі.

Commons-logo.svg  Талеркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў