Талін
| Талін | |||||
| Tallinn | |||||
|
|||||
| Былая назва: | Рэвель | ||||
| Плошча: | 159.2 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
406,703 2,554.7 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 59°26′14″ пн. ш. 24°44′43″ у. д. / 59.43722° пн. ш. 24.74528° у. д.Каардынаты: 59°26′14″ пн. ш. 24°44′43″ у. д. / 59.43722° пн. ш. 24.74528° у. д. | ||||
|
Талін на мапе Эстоніі
Талін
|
|||||
Та́лін (па-эстонску: Tallinn) — сталіца і галоўны марскі порт Эстоніі. Горад знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы Балтыйскага мора.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Мяркуецца, што назва «Tallinn (a)» у эстонскай мове ідзе ад словаў «taani linn» («дацкі град»), «tali linn» («зімовы град») або «talu linn» («дом, сядзіба-замак»). Корань «linna» азначае тое ж самае, што і расейскі «град» або нямецкі «burg» — напачатку значыла «крэпасць», а цяпер выкарыстоўваюцца для фармаваньня назваў гарадоў.
[рэдагаваць] Гісторыя
Паселішча, якое існавала на месцы цяперашняга Таліна, упершыню згадваецца ў 1154 годзе, у працы арабскага географа Аль-Ідрысі як Quoluwany, які ахарактарызаваў яго як «маленькі горад, хутчэй падобны на цьвердзь», адзначыўшы пры гэтым вялікую гавань. У расейскіх летапісах крэпасьць згадваецца як Калыванаў.
У 1219 годзе захоплены датчанамі. «Лівонская хроніка» Генрыха Латвійскага абвяшчае, што летам 1219 г. вялікае войска пад камандаваньнем самога караля Вальдэмара II (Waldemar II) высадзіліся на бераг у зямлі Равала, і датчане «разьмясьціліся ў Лінданісе, які раней быў гарадзішчам раваласцэў, і разбурылі старыя гарадзішчы, і сталі іншае, новае будаваць».
Стаўшы дацкім, горад перажываў пастаянныя набегі эстаў і нямецкага Ордэну мечаносцаў, які да гэтага часу ўжо авалодаў тэрыторыямі сучаснай Латвіі і сучаснай паўднёвай Эстоніі.
У 1227 г. Рэвель быў захоплены мечаносцамі. У 1238—1346 гадах зноў належаў Даніі У 1346 г. Данія прадала сваю частку Эстландыі вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна, які неўзабаве перадаў яе ландмайстэру Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі У 1347 г. гораду Рэвель былі пацьверджаны ягоныя прывілеі.
Пачатак XV — сярэдзіна XVI стагодзьдзя — залаты век старажытнага Рэвеля: горад уваходзіў у Ганзейскі саюз і іграў важную ролю ў рэгіёне Балтыйскага мора. Эканамічны ўздым тых часоў спрыяў ня толькі грунтоўнаму ўмацаваньню межаў гораду, але таксама стварыў усе перадумовы для актыўнай творчасьці — стварэньня архітэктурных і мастацкіх каштоўнасьцяў. Аднак паслабленьне Лівонскага ордэну і эканамічны заняпад падчас Лівонскай вайны прывялі да страты горадам былога значэньня.
У 1561—1710 гадах Рэвель ў складзе Швецыі. У гэты пэрыяд горад перажываў новы ўздым, пашырылася дзейнасьць талінскіх рамеснікаў, зьявіліся першыя мануфактуры. Атрымаў распаўсюд рэфармацыйны рух. Вырасла колькасьць навучальных установаў, да канца швэдзкага пэрыяду большасьць мяшчанаў валодалі граматай. Зьявіліся друкарні. У 1637 г. была выдадзена першая кніга на эстонскай мове.
У 1710 г. падчас Паўночнай вайны горад быў заваяваны Расеяй. 18 жніўня 1710 году да гораду падступілі расейскія войскі пад кіраўніцтвам генерала Р. Х. Боура і захапілі горад 30 верасьня 1710 г. Падчас аблогі актыўных баявых дзеяньняў не вялося. Да пачатку 1711 года ў горадзе памерла ад чумы каля 15 тысяч чалавек.
Пасьля заканчэньня Паўночнай вайны Рэвель стаў хутка апраўляцца, нягледзячы на тое, што галоўным цэнтрам Расейскай імперыі на Балтыцы пасля Санкт-Пецярбургу стала Рыга. Да канца XIX стагодзьдзя пачалося бурнае развіцьцё рэвельскай прамысловасьці, узрасло значэньне порта.
У 1918 годзе ў Рэвелі была абвешчаная незалежнасьць Эстоніі. Аднак па ўмовах Берасьцейскай мірнай дамовы (артыкул IV) паміж Нямеччынай і бальшавікамі, што прыйшлі ў 1917 годзе да ўлады ў Расеі, краіна была акупаваная немцамі.
У 1919 годзе Рэвель ўпершыню атрымаў сучасную эстонскую назву — Tallinn.
Падчас Вызваленчай вайны 1918—1920 гадоў маладая Эстонская рэспубліка прыняла ўдзел у паходзе на Петраград белагвардзейскай Паўночна-Заходняй арміі — усяго 20 тысяч штыкоў і шабляў: 17500 расейцаў і 2,5 тысячы эстонцаў. Пасьля закулісных перамоваў з бальшавікамі з кастрычніка 1919 (у разгар баёў за Петраград), паразы Паўночна-Заходняй арміі і інтэрнаваньня яе на тэрыторыі Эстоніі, 2 лютага 1920 году быў падпісаны Тартускі мірны дагавор паміж РСФСР і Эстоніяй — Талін стаў сталіцай дзяржавы, прызнанае ў гэты момант толькі ўрадам Савецкай Расеі.
З 1925 году афіцыйнай назвай гораду стала форма Tallinna. У 1933 годзе была вернутая назва Tallinn.
У пэрыяд незалежнасьці Талін развіваўся ў цэлым даволі паспяхова. Былі заснаваныя Талінскі пэдагагічны і Талінскі політэхнічны інстытуты, Акадэмія мастацтваў. Буйныя прадпрыемствы эпохі Расейскай імперыі, арыентаваныя пераважна на расейскі рынак, у 1920-я гады былі альбо зачыненыя, альбо перапрафіляваныя. У пачатку 1920-х гадоў вялікае значэньне для гораду меў транзіт савецкіх грузаў, які ў 1924 годзе дасягнуў максымуму (346 тыс. тон) Але пасьля падаўленьня паўстаньня эстонскіх камуністаў 1 снежня 1924 г. аб’ём транзітных перавозак ўжо ў наступным годзе скараціўся ў 2,6 разы, а да 1938 г. да 1,6 тыс. тон. З сярэдзіны 1930-х гадоў пасьля выхаду з найцяжэйшага эканамічнага крызісу 1929—1933 гадоў пачаўся ўздым прамысловасьці.
У выніку падпісаньня сакрэтнага дадатковага пратаколу аб размежаваньні сфэраў інтарэсаў да Дагавору аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР ад 23 жніўня 1939 году ў тым ліку і Эстонія была аднесена да сфэры інтарэсаў СССР. 6 жніўня 1940 Эстонія была далучана да СССР, і Талін стаў сталіцай Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЭССР).
У гады Другой сусьветнай вайны горад быў моцна разбураны. Савецкія войскі абаранялі Талін 23 дні — з 5 па 28 жніўня 1941 году, пасьля чаго вымушаны былі яго пакінуць 9, і 10 сакавіка 1944 г. савецкая авіяцыя нанесла бомбавы ўдар па нямецкіх войсках, размешчаных у горадзе.
Вызвалены ад нямецкай акупацыі савецкімі войскамі 22 верасьня 1944 г. падчас Талінскай апэрацыі. 7 траўня 1984 указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР «за мужнасьць і стойкасьць, праяўленыя працоўнымі гораду ў барацьбе зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, поспехі, дасягнутыя ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве», Талін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
У 1988 годзе ў Таліне паўстаў першы ў СССР антыкамуністычны грамадзка-палітычны рух Народны фронт.
З 1991 году, пасьля распаду СССР і па сапраўдны момант Талін — сталіца незалежнай дзяржавы Эстонія.
У 1997 годзе гістарычная частка Таліна — Стары горад — быў уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Таліне маюцца 3 унівэрсытэты і некалькі вышэйшых школаў.
Унівэрсытэты Таліну:
- Талінскі тэхнічны ўнівэрсытэт
- Талінскі ўнівэрсытэт
- Міжнародны Універсітэт Audentes
Вышэйшыя школы:
- Эстонская вышэйшая камэрцыйная школа (Estonian Business School)
- Эстонская акадэмія музыкі і тэатру
- Эстонская акадэмія мастацтваў
- Эстонская марская акадэмія
- Акадэмія ўнутранай абароны МУС Эстоніі
- Вышэйшая школа Майнора
- Эўраакадэмія
- Талінская вышэйшая тэхнічная школа
- Акадэмія Норд
- Талінскі кампутарны каледж
- Талінская школа эканомікі
[рэдагаваць] Спорт
У Таліне базуюцца футбольныя клубы: «Аякс», «Флора», «Левадыя».
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва Таліну налічвае 406,7 тыс. чалавек (ацэнка на студзень 2010). Па стане на лістапад 2006 году ў Таліне пражывала 399 180 зарэгістраваных жыхароў.
[рэдагаваць] Транспарт
За арганізацыю грамадзкага транспарту ў Таліне адказвае Талінскі дэпартамэнт транспарту. У горадзе дзейнічаюць сыстэмы аўтобуснага паведамленьня (57 маршрутаў), трамвайнага (4 маршруту) і тралейбуснага (8 маршрутаў), якія злучаюць усе часткі гораду і бліжэйшыя навакольлі. Аплата вырабляецца з дапамогай прадаплочаных квіткоў, якія можна купіць у кіёсках ці ў вадзіцеля (даражэй).
Пачынаючы з 2004 году, уладальнікі эстонскай ID-карткі могуць набываць электронны квіток, выкарыстоўваючы інтэрнэт, тэлефон, банкаматы або за гатоўку.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
- Стары горад
- Сабор Аляксандра Неўскага
- Мікольская царква
- Домскі сабор
- Царква Нігулістэ
- Царква Алівістэ
- Дамініканскі манастыр
- Шматлікія музэі
- Заапарк
- Батанічны сад
- парк Кадрыёрг
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Талін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў