Тамаш Жаброўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тамаш Жаброўскі
Tamaš Žabroŭski. Тамаш Жаброўскі.jpg
Т. Жаброўскі. Мастак І. Эгенфэльдэр, XVIII ст.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 лістапада 1714
Памёр: 18 сакавіка 1758
Род: Жаброўскія

Тамаш Жаброўскі (па-польску: Tomasz Żebrowski; 25 лістапада 1714, каля Наваградку[1][2] — 18 сакавіка 1758) — рымска-каталіцкі дзяяч, матэматык, архітэктар. Магістар філязофіі й вольных навук.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Наваградзкім езуіцкім калегіюме, потым на філязофскім (17351738) і тэалягічным (17401744) факультэтах Віленскага ўнівэрсытэту[3].

У 1732 уступіў у Ордэн езуітаў, у 1743 высьвечаны на ксяндза. У 17451746 прафэсар рыторкі й паэтыкі ў Ілукшце (Курляндыя), у 1746 прэфэкт будовы ў Бабруйску, у 17461748 прафэсар філязофіі й прэфэкт бурсы ў Крожах, у 17481750 міністар і прэфэкт будовы ў Вільні. У 17501752 вывучаў матэматыку, астраномію й архітэктуру ў Празе й Вене. У часе навучаньня ў Праскім унівэрсытэце слухаў лекцыі прафэсара I. Стэплінга, заснавальніка і кіраўніка Праскай астранамічнай абсэрваторыі.

Па вяртаньні ў 1752 зрабіўся прафэсарам Віленскай акадэміі, стварыў у ёй кабінэты (факультэты) матэматыкі й экспэрымэнтальнае фізыкі. Кіраваў катэдрай, выкладаў усе навукі матэматычнага цыклу, зь ягонай ініцыятывы ўнівэрсытэцкі курс матэматыкі пашырыўся да вышэйшай, займаўся ўдасканаленьнем вадзяных млыноў і ветракоў.

З фундацыі Альжбеты з Агінскіх Пузыны збудаваў у Вільні астранамічную абсэрваторыю, для якой выпісаў з Ангельшчыны неабходнае абсталяваньне. Будынак абсэрваторыі, як адзначалі сучасьнікі, сваім абсталяваньнем і архітэктурай не саступаў падобным збудаваньням Эўропы[3].

Зрабіў спробу вызначыць геаграфічныя каардынаты Вільні. Як архітэктар распрацаваў пляны шматлікіх касьцёлаў і палацаў. Кіраваў будовай касьцёла ў Ілукшце, перабудовай касьцёлаў сьвятых Пятра й Паўла ў Бабруйску й сьвятых Ігната й Яна і будовай астранамічнае абсэрваторыі ў Вільні. Аўтар праекту касьцёла бэнэдыктынак у Крожах і езуіцкага калегіюму ў Жодзішках[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Жаброўскі Тамаш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 622.
  2. ^ Календарыюм // «Czasopis» № 11, 2004.
  3. ^ а б А. Госцеў. Жаброўскі Тамаш // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]