Тамаш Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тамаш Сапега
Tamaš Sapieha. Тамаш Сапега (1709).jpg
Тамаш Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: да 1598
Памёр: 28 красавіка 1646
Род: Сапегі
Бацькі: Мікалай Сапега
Раіна з Дарагастайскіх

Тамаш Сапега (да 1598 — паміж 2 і 8 красавіка 1646, Вільня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода вэндэнскі (16411643) і наваградзкі1643).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая і Раіны з Дарагастайскіх. Меў брата Казімера Мікалая.

У 1617 навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, у 16191621 — у Кракаўскім унівэрсытэце. У 16211625 працягваў адукацыю за мяжой — у Інгальштаце (1621), Падуе (1622), Балёньні (1623) і Лёване (1625).

Па вяртаньні на радзіму быў пры двары караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, дзе ў 1632 страціў руку ў паядынку зь Юрыем Зяновічам. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай на чале ўласнай гусарскай харугвы.

У 1640 абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу. У красавіку 1641 атрымаў пасаду ваяводы вэндэнскага, а на мяжы 1642 і 1643 — ваяводы наваградзкага. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі.

Ажаніўся з Сузаннай Храптовіч (шлюб да 1638), не пакінуў нашчадкаў. Павахалі Т. Сапегу ў касьцёле францішканаў у Гальшанах[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 195.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тамаш Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў